Віншаванні ад Магілёўскага аблвыканкама — поўнаму кавалеру ордэна Працоўнай Славы Людміле Нічыпараўне Палевіч з Кіраўскага раёна

Віншаванні ад Магілёўскага аблвыканкама — поўнаму кавалеру ордэна Працоўнай Славы Людміле Нічыпараўне Палевіч з Кіраўскага раёна

Сёння, у Міжнародны дзень пажылых людзей, віншаванні, шчырыя словы ўдзячнасці і цёплых пажаданняў прымала поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Людміла Нічыпараўна Палевіч.

Да яе ў аграгарадок Мышкавічы завітаў старшыня Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гейдэль. Ён зачытаў прывітальны адрас Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. У ім было адзначана: “У Кіраўскім раёне, дзе прайшла ўся Ваша працоўная дзейнасць і большая частка жыццёвага шляху, жывуць працавітыя, адкрытыя і сардэчныя людзі. І нават сярод іх Вы вылучаецеся асаблівым стаўленнем да працы. Вы заўсёды жылі і жывяце дзеля таго, каб перадаваць свой жыццёвы і працоўны вопыт тым, хто сёння працягвае Вашы працоўныя традыцыі”.

Было падкрэслена, што нястомная, шматгадовая праца жывёлавода, ініцыятыва, пошук і высокія рэзультаты Л.Н.Палевіч па заслугах ацаніла дзяржава: у ліку іншых працоўных узнагарод яна ўдастоена ордэна Працоўнай Славы трох ступеней.

У адрас гаспадыні прагучалі найлепшыя пажаданні, былі ўручаны кветкі, падарунак.

Да віншаванняў далучыліся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” па ідэалагічнай рабоце Наталля Шапавалава, галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова, якая ўручыла падпісны сертыфікат на “раёнку”.

Адбылася шчырая гутарка, падчас якой Людміла Нічыпараўна нагадала гады сваёй працы ў “Рассвеце”, выказала станоўчыя думкі пра сучасныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі.

Эстафету віншаванняў славутай зямлячкі працягвалі настаўнікі і вучні Мышкавіцкай сярэдняй школы.   

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024