Яны былі на краі бяды

Яны былі на краі бяды

0_c1525_d1ed364f_L
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у ліку першых, хто прыбыў у 30-кіламетровую зону, былі супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Яны аказвалі дапамогу мясцовым уладам па адсяленні насельніцтва, вывазе маёмасці з зоны забруджвання, а таксама вялі нагляд за парадкам, недапушчэннем крадзяжу рэчаў марадзёрамі і несанкцыянаваным пранікненнем на рэжымныя тэрыторыі.Удзел у ахове правапарадку ў зоне адсялення вёсак пасля аварыі на ЧАЭС прымалі і супрацоўнікі РАУС.
Ігар РУДЗЬКО, зараз вадзіцель машыны неадкладнай хуткай медыцынскай дапамогі райбальніцы:
— Раніцай 15 мая 1986 года прыйшоў дадому з начнога дзяжурства, на той момант я служыў у аддзеле няведамаснай аховы. У хуткім часе паступіў тэлефонны званок з работы, мне загадалі неадкладна прыйсці ў райаддзел міліцыі. Выклікалі і майго калегу па службе Мікалая Куляўцова. Нам прапанавалі паехаць добраахвотні-камі для аказання дапамогі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Ніхто з нас не адмовіўся несці службу на забруджанай зоне, хаця ведалі, чым гэта пагражае здароўю.
З міліцыянераў Магілёўскай вобласці за тры гадзіны быў сфарміраваны зводны атрад. З 15 мая да 15 чэрвеня мы ахоўвалі грамадскі парадак на забруджаных тэрыторыях вёсак Хойніцкага раёна, у 30-кіламетровым радыусе Чарнобыльскай АЭС. Усім выдалі салдацкую форму без знакаў адрознівання. Размясцілі ў будынку мясцовай школы. У памяшканнях кожны дзень рабілі вільготную ўборку. Пабудовы, вуліцы палівалі вадой з Прыпяці.
Дзяжурыць даводзілася па 12 гадзін у суткі, затым адпачынак і зноў на службу. Удзень тэмпература паветра даходзіла да 30 градусаў, не было чым дыхаць: мы працавалі ў спецадзенні і рэспіратарах. На дзяжурства выходзілі групай з трох чалавек, я быў вадзіцелем. Назіралі за парадкам, каб марадзёры не рабавалі тое, што мясцовыя жыхары пакінулі на забруджанай зоне. Пасля дзяжурства ўсіх абавязкова везлі ў лазню, вымяралі ўзровень радыяцыі.
Аматараў пажывіцца чужым дабром, на жаль, хапала. Прыходзілі ў вёску ў асноўным ноччу, праз лес. Даводзілася разбірацца, адымаць нарабаваную маёмасць. У першую чаргу, нельга было дапусціць, каб забруджаныя рэчы трапілі на чыстую тэрыторыю.
Ехаўшы па вуліцах населеных пунктаў, часта быў сведкам жудаснага відовішча — у цемры там-сям паблісквалі кропкі: гэта былі вочы хатніх жывёлін, якія блукалі па вёсках. Дамы — без гаспадароў, на падвор’ях дзе-нідзе вісела бялізна, не гарэла ніводнай лямпачкі.
Аляксандр КАРТЭЛЬ, ветэран РАУС:
— Разам з таварышамі па службе Іванам Кругловым, Алегам Міронавым былі ў складзе зводнага атрада супрацоўнікаў міліцыі Магілёўшчыны ў верасні 1986 года, займаліся пытаннямі ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за захаваннем у зоне адсялення і на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях прававога рэжыму допуску людзей, уезду і выезду транспартных сродкаў, вывазу матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў.
Жылі ў будынку школы ў в.Савічы Брагінскага раёна. Ехалі на месяц, а прабылі толькі 15 дзён. Больш знаходзіцца на забруджанай тэрыторыі мы не маглі, так як у кожнага з нас быў прыбор, па якім вызначаўся ўзровень радыяцыі ў арганізме.
Падчас дзяжурства трэба было надзяваць рэспіратар, але ўжо праз 20 мінут на твары з’яўляўся жоўты налёт, скуру невыносна пякло: прабыць гэтак 12 гадзін было проста немагчыма.
Аб’язджаючы населеныя пункты, неаднойчы даво-дзілася назіраць такі малюнак: дзверы ў многіх дамах былі адчыненымі, адчувалася, што быццам толькі ўчора гаспадары пакінулі ўласны падворак.
Не хапае слоў, каб перадаць бяду, якую давялося перажыць нам і тым, хто назаўсёды развітаўся са сваім домам, дзе нарадзіўся і вырас, з роднай зямлёй, з якой звязана ўсё жыццё, дзе пахаваны продкі. Адным словам, зямля асірацела, згубіла сваіх гаспадароў.
Валерый ШАХУНОЎ, старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС:
— Калі вярнуўся ў лістападзе 1986 года з камандзіроўкі з Узбекістана, дзе ў складзе групы з 16 беларусаў на працягу 6 месяцаў удзельнічалі ў разбіральніцтве ў так званай “баваўнянай” справе, мне было прапанавана паехаць у г.Хойнікі. На пастаяннай аснове працаваў у РАУС старшым оперупаўнаважаным аддзела па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці.
З прадстаўнікамі іншых службаў выязджалі ў сель-скія населеныя пункты, разбіралі справы марадзёраў, якія на аўтамабілях, павозках стараліся вывезці з раёна нарабаванае. Па дыхтоўных домаўладаннях можа было меркаваць, што людзі там жылі заможна. Неаднойчы даводзілася вяртаць у безгаспадарныя дамы крадзеныя халадзільнікі, дываны, мэблю. Здараліся выпадкі, калі кралі матэрыяльныя каштоўнасці са складоў калгасаў, магазінаў…
З гонарам выконвалі службовыя абавязкі таксама Мікалай Гарэлік, Рыгор Букаты, Генадзь Сахар, Аляксандр Гарэлік, Алег Міронаў. На жаль, апошніх двух ужо няма сярод нас.
Да цяперашняга часу перад вачамі стаіць страшны малюнак: у населеных пунктах пустыя вуліцы, людзі, паспешна пакінуўшыя родную зямлю, не ўзяўшыя з сабою нічога з нажытага. Гледзячы на ўсё гэта, цяжка было стрымацца ад слёз. Чарнобыль — гэта наш агульны і нясцерпны боль, наша трагедыя, нашы подзвіг і бяссілле. Нашым суайчыннікам трэба рабіць усё ад іх залежачае, каб такое больш ніколі не паўтарылася, перасцерагчы чалавецтва ад падобных трагедый.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024