Жывёлаводы Кіраўшчыны дзяліліся вопытам з калегамі з Чэрыкаўскага раёна

Жывёлаводы Кіраўшчыны дзяліліся вопытам з калегамі з Чэрыкаўскага раёна

Чериков-1Чериков-2 Чериков-3Пытанні вытворчасці малака ва ўмовах зімова-стойлавага ўтрымання, выканання тэхналагічных патрабаванняў пры вырошчванні маладняку БРЖ сталі тэмамі для абмеркавання на чарговым семінары-вучобе па жывёлагадоўлі. На гэты раз Кіраўшчыну наведала дэлегацыя Чэрыкаўскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Касмачовым.
Удзел у рабоце семінара прыняў Аляксандр Бутараў. Падзяліцца вопытам і напрацоўкамі ў га-ліне жывёлагадоўлі сабраліся спецыялісты райсельгасхарчу, райплемстанцыі і ветстанцыі, а таксама кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і ветэрынарныя ўрачы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і КСУП “Барчыцы-агра”, менавіта на базе гэтых дзвюх сельгасарганізацый і была праведзена практычная частка семінара-вучобы.

Аляксандр Бутараў у сваім уступным слове пазнаёміў гасцей з сацыяльна-эканамічным развіццём нашага раёна, зрабіўшы асаблівы акцэнт на рабоце жывёлагадоўчай галіны. Старшыня райвыканкама па-дзяліўся тымі напрацоўкамі, якія разваляюць раёну на працягу апошніх гадоў быць ладарам у вобласці па надоях малака ад каровы.
Першы прыпынак маршруту семінара-вучобы — МТК “Валосавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Каментарыі па арганізацыі вытворчасці малака на МТК з даільнай залай, камп’ютарным забеспячэннем кіравання статкам, работай станцыі дакорма БРЖ, радзільнага аддзялення і ўмовамі ўтрымання цялят да месячнага ўзросту гасцей пазнаёміў намеснік дырэктара таварыства па жывёлагадоўлі Аляксандр Сухадольскі. Па яго словах, для таго, каб атрымліваць высокія надоі малака і важкія прывагі жывёлы, немалаважна забяспечваць належныя рацыёны кармлення. Яны павінны быць паўнацэннымі і ўтрымліваць усе неабходныя для жыццядзейнасці жывёлы рэчывы.
Па ходу размовы прадстаўнікі Чэрыкаўшчыны задавалі цікавычыя іх пытанні, на якія атрымлівалі кампетэнтныя і разгорнутыя адказы.
Асабліва ціка-віла гасцей тэхналогія ўтрымання цялят, пачынаючы з першых гадзін жыцця. Рассветаўцы ў гэтым сэнсе імкнуцца пераймаць усе навейшыя тэхналогіі. Да 21-дзённага ўзросту цяляты знаходзяцца ў індывідуальных доміках, затым пераводзяцца на таварную ферму “Цяса”, дзе ажыццяўляецца вырошчванне рамонтных цёлак да 6-месячнага ўзросту. Строга прытрымліваюцца схемы кармлення маладняку: у рацыёне абавязкова толькі пакупныя камбікармы і пастэрызаванае малако. Своечасова і ў поўным аб’ёме праводзіцца вакцынацыя цялят.
Для таго, каб адшліфаваць схему ўтрымання маладняку БРЖ і павысіць яго захаванасць, на МТК “Кірава” пабудаваны новы цялятнік з індывідуальнымі станкамі. Зараз тут вядуцца апошнія прыгатаванні па добра-ўпарадкаванні і мантажу неабходнага інвентару для паення і кармлення цялят. У хуткім часе памяшканне на 180 галоў зоймуць яго першыя насельнікі — 4-дзённыя малышы, якія будуць тут утрымлівацца да 90-дзённага ўзросту.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, акрамя харчовага рацыёну, важнае значэнне мае і ўтрыманне цялят. Умовы яго таксама павінны быць належныя, спрыяльныя для развіцця жывёлы і павышэння яе захаванасці. У нашым раёне гэтаму надаецца належная ўвага.
Наведалі госці з Чэрыкаўшчыны і КСУП “Барчыцы-агра”. З арганізацыяй работы жывёлагадоўчай галіны гэтага сельгас-прадпрыемства прысутных пазнаёміў яго старшыня Уладзімір Ядчанка. Удзельнікі семінара-вучобы даведаліся, як тут наладжаны працэс работы радзільнага аддзялення, якім чынам мясцовым жывёлаводам удалося выйсці на амаль 100%-ную захаванасць маладняку БРЖ і пра іншыя сакрэты функцыянавання мяса-малочнай галіны.
Прыемна ўразілі ўдзельнікаў семінара створаныя на барчыцкіх жывёлагадоўчых аб’ектах умовы для працы і адпачынку работнікаў. У любы час года назіраюцца чысціня і парадак як ўнутры памяшканняў, так і на прылягаючай тэрыторыі. Немалаважная заслуга ў гэтым саміх жывёлаводаў.
Завяршыўся семінар-вучоба ў зале пасяджэнняў райвыканкама, дзе быў абмеркаваны шэраг пытанняў.
Кіраўшчына ўжо не першы год становіцца пляцоўкай для правядзення рознага роду семінараў. Мэта такіх мерапрыемстваў — не толькі паказваць станоўчыя прыклады работы жывёлагадоўчай галіны нашага краю, але і пераняць станоўчы вопыт іншых.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Якасць паслуг – на першым плане

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Дарогамі памяці»

7 мая 2024
Читать новость
Общество

По итогамVII Всебелорусского народного собрания

7 мая 2024
Читать новость
Общество

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Российская делегация образовательных учреждений посетила Кировщину

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх