Адданасць роднай зямлі

Адданасць роднай зямлі

Напярэдадні надыходу новага года традыцыйна ўзгадваюцца адметныя па­дзеі і даты адходзячага. У 2021-м адна з іх – сумная дата – 80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ адна адметная падзея – у снежні 1941 года на тэрторыі Кіраўшчыны быў створаны першы партызанскі атрад пад камандаваннем В.М.Сырцова. Пазней гэтае фарміраванне атрымала назву 620-га атрада імя В.І.Чапаева. Базіравалася партызанскае аб’яднанне ў глыбіні клічаўскіх лясоў, дзейнічала на тэрыторыі 5 раёнаў – Кіраўскага, Клічаўскага, Быхаўскага, Бярэзінскага і Клецкага. Пэўны час камісарам атрада з’яўляўся Георгій Антонавіч Храмовіч, аб якім хочацца расказаць больш падрабязна.
Нарадзіўся ён у лістападзе 1908 года ў вёсцы Ахоцічы. Змалку быў прывучаны да сялянскай працы. У 1930 – 1932 гадах служыў у Чырвонай Арміі, потым займаўся партыйнай і гаспадарчай работай. У снежні 1940 года яго абралі другім сакратаром Чэрыкаўскага райкама КП (б)Б. На гэтай пасадзе і сустрэў Вялікую Айчынную вайну. У яе першыя дні быў прызначаны начальнікам штаба народнага апалчэння. Баявая дзейнасць створаных знішчальных батальёнаў паклала, па сутнасці, пачатак партызанскага руху супраць акупантаў.
Са жніўня 1941 года Г.А.Хра­мовіч з’яўляўся камандзірам Чэрыкаўскага партызанскага атрада.
Акупанты ўсяляк імкнуліся зні­шчыць народных мсціўцаў, таму кіраўніцтвам партызанскага атрада, які меў Дырэктыву партыі весці барацьбу з захопнікамі ў тыле ворага, было прынята рашэнне ісці на захад, у вялікія лясы паміж Магілёвам і Бабруйскам. І вось 25 снежня 1941 года невялікі атрад з Чэрыкаўшчыны рушыў на Кіраўшчыну.
Зрэшты, гэта быў даволі цяжкі пераход для партызан, які значна знясіліў іх. У адзін з зімовых дзён яны вырашылі да цемры адпачыць ва ўрочышчы Падвежжа, непадалёк ад Каршукоў. Калі зусім сцямнела, партызаны накіраваліся на Ахоцічы.
Думкі ў камандзіра Г.А.Хра­мовіча былі трывожныя: што з бацькамі? Ці жывыя яны? Што з братамі, сястрой? Старэйшы брат Пятро – малодшы лейтэнант, удзельнічаў у баях, пакуль не трапіў у акружэнне. Меншы брат Ціт да вайны служыў у міліцыі.
І вось Георгій Храмовіч убачыў родныя мясціны дзяцінства. Хаваючыся за кустоўем, ён наблізіўся да хаты старэйшага брата. Праз колькі хвілін ужо абдымаўся са сваімі роднымі, слухаў апошнія навіны. Як выстветлілася, дзейнасць невядомых партызан нарабіла шмат шуму сярод акупантаў, паліцэйскія збіваліся з ног у пошуках “лясных бандытаў”. Хутка ў хату ўляцела маці, нібы на крылах, якія выраслі, калі яна даведалася, што сын прыйшоў… Абдымкі, слёзы…
Гэтая незабыўная ноч, праведзеная камандзірам і яго групай у роднай вёсцы, была навагодняй. Надышоў 1942-гі…
Вясна ахарактаразавалася масавым развіццём партызанскага руху на акупіраванай тэрыторыі, узмацненнем дзеянняў народных мсціўцаў.
У красавіку група Г.А.Хра­мовіча ўжо налічвала больш 30 чалавек, у яе састаў увайшлі і 2 браты камандзіра. Да таго ж у навакольных вёсках для прыёму ў атрад было падрыхтавана каля 70 навабранцаў.
У Скачку партызаны напалі на гарнізон, перабілі немцаў і паліцэйскіх. Ліквідавалі мост-тунэль на шашы Бабруйск – Магілёў – важны аб’ект, бо аб’езду не было, наўкол – балота. Раззброілі паліцэйскіх у Заліцвінні, забілі здрадніка Радзімы – следчага кіраўскай паліцыі Камароўскага.
У чэрвені – верасні гэтага ж года камісар 620 партызанскага атрада імя В.І.Чапаева Георгій Храмовіч перажыў вялізную асабістую трагедыю. Уварваўшыся ў ліпені ў Ахоцічы, карнікі схапілі больш 20 жыхароў, сярод якіх былі і бацькі камісара. Фашысты расправіліся з кожным па-свойму: бацьку Антона Герасімовіча расстралялі ля Хаміч па дарозе ў Кіраўск, а маці Ірыну Малафееўну павесілі ў Бабруйскай турме.
Пяцёра сыноў Ірыны Хра­мовіч: 3 – у партызанах, 2 – на фронце, не шкадуючы свайго жыцця, выконвалі апошні наказ маці і са зброяй у руках змагаліся з ненавісным ворагам.
Гітлераўцы рабілі ўсё, каб унесці раскол у еднасць мясцовага насельніцтва з партызанамі. Але ніякія правакацыі, рэпрэсіі і жорсткія расправы не змаглі зрабіць народных мсціўцаў у вачах лю­дзей бандытамі. У партызанскія атрады адпраўляліся цэлымі сем’ямі. Вяскоўцы змагаліся з фашыстамі свамі метадамі. Напрыклад, раней часу зачынялі пячныя трубы, і раніцай няпрошаных гасцей-
акупантаў часта знаходзілі памёрлымі. Ірвалі тэлефонную сувязь, разбіралі масты, уладкоўвалі на дарогах завалы і інш.
У жніўні 1943 года Г.А.Хра­мовіч прыбыў у Чэрыкаўскі раён. Восенню гэтая мясцовасць была вызвалена ад фашыстаў, пачалося аднаўленне гаспадаркі. Наш зямляк прымаў актыўны ўдзел у гэтай справе. З часам Георгій Антонавіч стаў ганаровым грамадзянінам Чэрыкава.
Пасля вайны былы партызан актыўна падтрымліваў сувязь з баявымі таварышамі, часта сустракаўся з моладдзю, займаўся пошукавай работай, вёў асабістую перапіску з Маршалам Савецкага Саюза С.С.Бірузовым.
Памёр Г.А.Храмовіч у 1985 годзе. Пакінуў пасля сябе 2 кнігі ўспамінаў “Зарава над Сожам” і “Тры партызанскія гады”. Гэтыя літаратурныя творы з’яўляюцца своеасаблівым помнікам людзям, якія ў суровы час ваенных выпрабаванняў не схілілі галавы перад ворагам, не сталі на калені, абаранілі родную зямлю, вызвалілі яе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дзеля будучага свайго народа.
Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ.

Последние новости

Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024