Для паляпшэння экалагічнай бяспекі

Для паляпшэння  экалагічнай бяспекі

15 снежня 1972 года Генеральная Асамблея ААН абвясціла 5 чэрвеня Сусветным днём навакольнага асяроддзя, мэта правядзення якога – усведамленне грамадскасцю неабходнасці захоўваць і паляпшаць навакольнае асяроддзе. Выбар даты абгрунтаваны тым, што ў гэты дзень адкрылася Канферэнцыя ААН па праблемах навакольнага асяроддзя (Стакгольм), на якой было прынята рашэнне аб стварэнні Праграмы ААН па навакольным асяроддзі. Адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя больш чым у 100 краінах свету. У Беларусі гэтае свята мае назву Дзень аховы навакольнага асяроддзя.

Напярэдадні свята начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Міхаіл КАРАНКЕВІЧ расказаў аб праводзімай у раёне рабоце па прыродаахоўных накірунках дзейнасці, а таксама аб планах на бліжэйшую перспектыву:

– Праблемы экалогіі былі і застаюцца ў ліку важнейшых. Эфектыўнае кіраванне прыроднымі рэсурсамі – адзін з галоўных этапаў устойлівага развіцця любой краіны, бо яно непасрэдна ўплывае на захаванне флоры і фауны, а, галоўнае, – на якасць жыцця і здароўе людзей. Праблемы рацыянальнага прыродакарыстання, паляпшэння экалагічнага стану – у ліку значных нацыянальных прыярытэтаў у нашай краіне.
Невыпадкова ў Беларусі 2018-2020 гады праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Дзякуючы сумеснай рабоце за гэты перыяд дасягнуты значныя поспехі ў экалагічнай сферы і прыродакарыстанні.
Актыўна вядуць работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў і жыхары Кіраўшчыны.
Раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры арганізацыйнай падтрымцы кіраўніцтва райвыканкама, зацікаўленых службаў і пры ўдзеле кіраўчан з пачатку 2018 года праведзены шэраг грамадскіх акцый і мерапрыемстваў па азеляненні тэрыторый, навядзенні чысціні.

Значная работа была зроблена пры падтрымцы і садзейнічанні старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай і намесніка старшыні райвыканкама, старшыні раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі Вячаслава Нявінскага. На тэрыторыях сельсаветаў з дапамогай мясцовых жыхароў і гараджан высаджана больш за 5,5 тыс. саджанцаў дрэў і дэкаратыўнага кустоўя. Гэта значыць, што замест састарэлых і аварыйных дрэў, якія выдаляюцца, зелянеюць і радуюць вока маладыя саджанцы.
Летась раённая інспекцыя сумесна з райкамам ГА “БРСМ” выступілі ініцыятарамі закладкі ў гарадскім парку алеі сямейных дрэў, якую высадзілі маладыя сем’і кіраўчан. Сёлета бацькі разам са сваімі дзецьмі пабялілі маладыя дрэўцы, прывялі ў парадак прылягаючую тэрыторыю.
Жывы водгук у кіраўчан знайшла кампанія “Уладкуем малую радзіму”, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі, у межах якой у розных кутках Кіраўшчыны былі закладзены новыя паркавыя зоны для адпачынку.
Прыемна адзначыць, што і падрастаючае пакаленне прымае самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах па захаванні прыроднага багацця нашай малой радзімы.
Так, вучні і настаўнікі СШ №1 горада займаліся пасадкай дрэў каля в.Мазураўка. На плошчы ў 1,4 га было размешчана 5400 хвойных саджанцаў і 2000 бяроз, якія ў будучым стануць цудоўным лясным масівам.
На базе ўстаноў адукацыі і дзіцячых ясляў-садкоў прайшоў раённы конкурс “Лепшая кармушка для птушак”, у межах якога хлопчыкі і дзяўчынкі разам з дарослымі майстравалі кармушкі з розных матэрыялаў, развешвалі іх, а ў зімовы час насыпалі туды корм для птушак.

Яшчэ адно з важных пытанняў, якому ў нашай краіне надаецца належная ўвага – закрыцце і рэкультывацыя міні-палігонаў ЦКА. На тэрыторыі нашага раёна іх засталося 2, якія да канца 2021 года плануецца закрыць. У дадзены момант распрацавана праектная дакументацыя на будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода і палігона ў г.Бабруйску.
Не губляе сваёй актуальнасці пытанне ўзнікнення несанкцыянаваных звалак. Толькі з пачатку года на тэрыторыі раёна іх было ліквідавана 48. Наша служба імкнецца выяў- ляць асоб, якія забруджваюць лясы і палі, і прыцягваць іх да адміністрацыйнай адказнасці. Хочацца спадзявацца, што грамадзяне ўсё ж такі будуць больш па-гаспадарску і з клопатам адносіцца да прыроды.

Належную ўвагу надаем захаванню чысціні водных рэсурсаў. Сёлета прадстаўнікі шэрагу арганізацый прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Чысты бераг”. Ужо праведзена пэўная работа па падрыхтоўцы месцаў масавага адпачынку да летняга сезону. Цудоўна было б, каб адпачываючыя на прыродзе пакідалі пасля сябе чысціню і парадак, а не гурбы смецця.
Пэўныя захады прадпрымаюцца і па мінімізацыі забруджвання водных рэсурсаў сцёкавымі водамі. Так, ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат” на дадзеным этапе распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю на будаўніцтва на сваёй тэрыторыі ачышчальных збудаванняў, што дазволіць значна скараціць уплыў забруджваючых рэчываў на водныя рэсурсы.
З абласнога і раённага бюджэтаў выдзелены грашовыя сродкі на карэкціроўку праекта, якім прадугледжаны мерапрыемствы, накіраваныя на захоўванне рэк і азёр ад забруджвання.

Бадай, самыя маштабныя работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі праведзены сёлета ў в.Боркі. Там закладзены парк Памяці, які стаў часткай мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”. Размясцілася тут больш за 1000 дрэў і дэкаратыўнага кустоўя, якія прыбылі на кіраўскую зямлю з розных куткоў Магілёўшчыны.
Як бачна, агульнымі намаганнямі мы правялі значную работу па захаванні прыгажосці нашай малой радзімы, але прадстаіць зрабіць яшчэ нямала. Прырода, як любы жывы арганізм, патрабуе штодзённага клопату і ўвагі. Захаваць навакольнае асяроддзе і прыродныя рэсурсы для наступных пакаленняў – наша агульная і прыярытэтная задача.
Падрыхтавала
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024