Важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Кіраўшчыны – да 100-годдзя беларускіх эканамічных органаў

Важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Кіраўшчыны – да 100-годдзя беларускіх эканамічных органаў

30 чэрвеня, калі адзначаецца прафесійнае свята – Дзень эканаміста, спаўняецца 100 год эканамічным органам Беларусі. Іх гісторыя ўмясціла ў сябе буйнейшыя пераўтварэнні палітычнага і эканамічнага характару, непасрэднымі ўдзельнікамі якіх яны былі.

Аб гісторыі эканамічных органаў Беларусі, іх укладзе ў развіццё краіны, рабоце кадраў эканамістаў раёна рэдакцыі расказала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна РУСЕЦКАЯ:
–Мінулае стагоддзе азнаменавала маштабныя зрухі ў жыцці беларускага народа, развіцці яго нацыянальнай дзяржаўнасці і эканомікі. За гэты час ён здолеў рэалізаваць свой праект дзяржаўнага і сацыяльнага будаўніцтва. Беларусь ператварылася ў магутную прамыслова развітую дзяржаву, зрабіла каласальны рывок у сацыяльна-эканамічных і культурна-гуманітарных адносінах. У гэтых поспехах савецкай і незалежнай Беларусі ёсць заслугі эканамічнага ведамства.
Спачатку яго стваралі як дзяржаўны інстытут новага тыпу для ўпраўлення народнай гаспадаркай краіны. Затым дзяржплан ператварыўся ў інструмент палітыкі развіцця, “мазгавы цэнтр” урада. Яго намаганнямі выпрацоўваліся важнейшыя стратэгічныя рашэнні, а затым забяспечвалася арганізацыя іх выканання.

намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая, галоўныя спецыялісты аддзе­ла эканомікі райвыканкама Марыя Дзе­мідовіч і Анастасія Сухадольская, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Уладзімір Савіч, начальнік гэтага аддзела Антаніна Смятана.

І зараз эканамічныя органы з поўнай самааддачай выконваюць свой прафесій­ны абавязак, забяспечваючы ўстойлівае ўпраўленне эканомікай краіны.
Добрасумленна, прафесійна працуюць кадры эканамістаў у нашым раёне. Свой уклад у дасягненне Кіраўшчынай поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці ўносяць кіраўніцтва і супрацоўнікі аддзела эканомікі райвыканкама на чале з начальнікам структурнага падраз­дзялення Аленай Кірычэнка. Іх асноўныя задачы – распрацоўка агульных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з улікам інтарэсаў вобласці і рэспублікі, мясцовых умоў і рэсурсаў, аналіз і прагназаванне важнейшых сацыяльна-эканамічных працэсаў, арганізацыя ажыццяўлення эканамічных рэформ, праводзімых у Рэспубліцы Беларусь.
Няпростыя задачы па вызначэнні перспектыў развіцця арганізацый і прадпрыемстваў раёна, эфектыўным, рацыянальным выкарыстанні грашовых сродкаў і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, стварэнню і падтрыманню належных умоў для ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння дабрабыту насельніцтва выконваюць прадстаўнікі эканамічных службаў суб’ектаў гаспадарання.
Да 100-гадовага юбілею эканамічных органаў многія ўдастоены ўзнагарод райвыканкма: Ганаровай граматы райвыканкама – галоўны эканаміст ААТ “Дабаснянскае” М.К.Пузевіч, Падзячных пісьмаў – галоўныя эканамісты: С.А.Гур’янаў з КСУП “Ніва-Барсукі”, Л.Р.Цішкова з раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, І.М.Бяляўская з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, А.М.Дземянкоў з РАПТЗ, Л.У.Ярковіч з філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197.
Хочацца адзначыць ветэранаў эканамічных служб раёна: В.В.Фірагіну з СВК “Берас­нёўскі”, З.У.Крэс з КСУП “Ніва-Барсукі”, В.М.Чубу­кова з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоў­скага”, В.К.Пішчык з ААТ “Кі­раўск-лён”, Л.Я.Курчаву з РАПТЗ, У.Р.Юш­кевіча з КСУП «Чырвоны баец» і іншых.
Вялікая ўсім удзячнасць за істотны ўклад у агульную справу на карысць працвітання раёна. Здароўя вам, поспехаў у рабоце, дабрабыту!

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024