Калектыў Кіраўскай ПМК-255 адзначыў прафесійнае свята
Дзень будаўніка калектыў ПМК-255 адзначыў урачыстым сходам. Традыцыя збірацца напярэдадні сваёйго прафесійнага свята разам трывала ўкаранілася ў калектыве. Гэту падзею чакаюць, да яе рыхтуюцца. Вось і сёлета будаўнікі не шкадавалі шчырасці, каб павіншаваць адзін аднаго за добрасумленную сумесную працу, а таксама апладысментаў, каб падтрымаць сваіх калег, узнагароджаных з нагоды прафесійнага свята заслужанымі Ганаровымі граматамі, дыпломамі, падзякамі, падарункамі і прэміямі.
Прадстаўнікі раённай улады таксама не застаюцца ўбаку ад важнай для будаўнікоў падзеі. Сёлета на ўрачысты сход завітаў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі: “Дзякуючы вашай працы ў лепшы бок мяняецца выгляд нашай Кіраўшчыны, будуюцца дамы, вуліцы, дарогі, аб’екты вытворчага і сацыяльнага прызначэн. Нягледзячы на існуючую нестабільную эканамічную сітуацыю, у вашым калектыве наладжаны ўстойлівы рабочы рытм, удаецца захоўваць кваліфікаваныя кадры, падтрымліваць імідж надзейнага падрадчыка. У наш час у рабоце трэба ўмець знаходзіць нестандартныя падыходы, у вас гэтыя навыкі ёсць, таму, упэўнены, любыя задачы вашаму калектыву па сілах. Здароўя вам і шчасця, сіл на рэалізацыю грандыёзных будаўнічых праектаў на карысць нашага раёна”.
Будаўнікоў звянруўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер павіншаваў таксама. Ён адзначыў іх важкі ўклад у будаўніцтва малочнатаварных ферм, рамонт жывёлагодоўчых памяшканняў, іншых аб’ектаў.
Словы падзякі і падтрымкі, натхнення на будучаевіноўнікі ўрачыстасці атрымалі і ад свайго галоўнага будаўніка — начальніка ПМК Ігара Лазаковіча.
Работнікі культуры раёна пастараліся, каб прафесійнае свята запомнілася яскравымі музычнымі нумарамі. Свой падарунак для калег прыпаднесла і юрысконсульт, старшыня прафкама арганізацыі Гульнара Клімовіч — танец, з якім яна абараняла гонар калектыву і раёна ў фінале рэспубліканскага конкурсу талентаў “Новыя імёны Беларусі”.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.