Мы працуем, каб шумелі лясы…

Мы працуем,  каб шумелі лясы…

У трэцюю нядзелю верасня адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі лесу. У нашым раёне догляд за зялёнымі насаджэннямі ажыццяўляюць чатыры лясніцтвы: Любоніцкае, Гарадзецкае, Чыгірынскае і Грыбавецкае. Захаванне, узнаўленне і павелічэнне колькасці лясных угоддзяў — асноўны занятак гэтых арганізацый. Яны займаюцца аховай лесу ад пажараў, шкоднікаў, ад самавольных вырубак і браканьераў.
Аб тым, з якім настроем сустракаюць сваё прафесійнае свята работнікі Любоніцкага лясніцтва ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, расказаў яго ляснічы Максім Куніцкі:

— Задача лясной гаспадаркі не мяняецца на працягу ўсяго свайго перыяду існавання — аднаўленне, ахова і абарона лесу. З кожным годам у гэтую сферу ўсё больш прыходзяць сучасныя тэхналогіі. Аднак, нягледзячы на гэта, у большасці сваёй работа з лесам патрабуе ручной працы. Таму галоўнае ў нашай справе — людзі, якія з любоўю адносяцца да роднай прыроды, да прыгожых беларускіх лясоў. У нашым калектыве яны працавітыя, нераўнадушныя, адказныя. Іх вопыт і прафесіяналізм — аснова поспеху і стабільнай дзейнасці нашага лясніцтва. На абслугоўванні нашага калектыву знаходзіцца 10 тыс. га лесу. Сёння на службе ў лесаводаў сучасная шматаперацыйная тэхніка — “Фарвардар” і “Харвест”. З ёй нашы магчымасці значна павялічваюцца.
Зараз асноўная наша ўвага звернута на нарыхтоўку драўніны і яе рэалізацыю. Кожны месяц нам даводзяцца планы, якія мы імкнемся не толькі выконваць, але і перавыконваць. Прывяду толькі некалькі лічбаў: у чэрвені нам неабходна было нарыхтаваць 1200 кубаметраў драўніны, мы зрабілі — 2200, у ліпені работы былі яшчэ больш актывізаваны, у выніку рэалізавалі 3000 “кубоў”, у жніўні — 3800. Дзякуючы гэтаму значна палепшыліся фінансава-эканамічныя паказчыкі нашага лясніцтва, у сваю чаргу ўзрасла і заработная плата ў калектыве.


Частка нарыхтаванай дзелавой драўніны пасля апрацоўкі адпраўляецца на экспарт, а таксама на вытворчасць драўляных вырабаў у цэх “Скачок”. Актыўна займаемся рэалізацыяй дроў насельніцтву: нашы кліенты могуць браць дзялянку і ўласнымі сіламі нарыхтоўваць сабе паліва на зіму, а могуць скарыстацца нашымі паслугамі. Супрацоўнічаем і з прыватнымі прадпрымальнікамі, якія займаюцца вырабам піламатэрыялаў.
Правільна арганізаваная работа па рэалізацыі драўніны дазваляе лясніцтву перавыконваць план па выручцы: напрыклад
за апошні месяц пры плане
20 тыс. рублёў, мы “зарабілі” 68 тыс. рублёў.
Варта адзначыць, што сёлета сярод лясніцтваў, якія ўвахо­дзяць у структуру ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, па вытворча-фінансавай дзейнасці мы знаходзімся ў тройцы лепшых у вобласці. Гэта, безумоўна, абавязвае да многага, мы імкнемся не апусціць планку нашых дасягненняў, а наадварот, упэўнена ісці наперад, нарошчваць аб’ёмы работ.
У сваю чаргу, і кіраўніцтва Бабруйскага лясгаса ідзе нам насустрач у вырашэнні ўзнікаючых пытанняў. Напрыклад, большасць выкарыстоўваемай нашым лясніцтвам тэхнікі ўжо мела значны знос, таму, калі звярнуліся з просьбай абнавіць матэрыяльна-тэхнічную базу, для лясніцтва быў набыты аўтамабіль для перавозкі людзей, 3 кустарэзы, 3 бензапілы, іншыя прылады. Усе работнікі былі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны і спецвопраткай.
Акрамя таго, праводзяцца работы па касметычным рамонце будынку лясніцтва, адрамантавалі гаражы, была адноўлена дарога, наводзіцца парадак на прылягаючай тэрыторыі. У пакой для прыёму ежы набылі мікрахвалевую печ і электрачайнік. Усе гэтыя змены станоўча ўспрымаюцца членамі калектыву, людзі сталі больш зацікаўленымі ў якасці сваёй работы, бо адчуваюць клопат і ўвагу з боку кіраўніцтва.


Праца ў лесе не толькі даволі складаная, але і ў пэўнай меры небяспечная. Яна патрабуе ад кожнага рабочага высокай кваліфікацыі і дысцыпліны. Напэўна таму выпадковых людзей ў нас няма, многія працуюць у лясной галіне не адзін дзясятак гадоў, ёсць і дастойная маладая змена.
Надзейны і адказны ў працы сапраўдны спецыяліст. Без перабольшвання гэтыя словы можна выказаць у дачыненні да памочніка ляснічага Андрэя Лосева, менавіта ён зараз вядзе практычна ўсё дакументацыю лясніцтва. Нельга не адзначыць добрасумленную і адказную працу майстроў лесу Мікалая Крыскаўца і Аляксандра Дразда. Парадак у бухгалтарскіх дакументах — гэта заслуга Антаніны Яўстрацік. Добрых слоў заслугоўвае стаўленне да сваіх абавязкаў вальшчыкаў лесу братоў Дзмітрыя і Міхаіла Ганчаронкаў. Сёлета яны
ўдзельнічалі ў абласным конкурсе па валцы лесу, дзе прадэманстравалі высокае майстэрства і дастойна прадставілі як наша лясніцтва, так і лясгас. Спецыялістам высокага класа з’яўляецца трактарыст Віталь Таркан. Шчыра кажучы, кожны член нашага невялікага калектыву, а працуе ў нас 16 чалавек, заслугоўвае толькі лепшых слоў удзячнасці за адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў.
Калі кіраўніка акружае на­дзейны калектыў аднадумцаў, калі працаўнікі зацікаўлены ў канчатковым выніку сваёй справы, рэзультаты не прымусяць сябе чакаць. Дзейнасць нашага калектыву — яскравае таму пацвярджэнне.
Адзін з галоўных клопатаў лесаводаў сёння — барацьба з высыханнем хваёвых насаджэнняў. Справа ў тым, што ў нашых лясах, як, дарэчы, і ў некаторых абласцях Беларусі, “гаспадарыць” караед. Гэты шкоднік, калі яго не спыніць своечасова, здольны знішчыць значныя лясныя масівы. Адзіны спосаб барацьбы з ім — выдаленне пашкоджаных дрэў і хуткі іх вываз з лесу. На дадзены момант практычна ўсе ачагі пасялення караеда лакалізаваны, аднак заспакойвацца нельга.
Намі ўжо выдалены пашкоджаныя дрэвы на 100 га, аднак, новая ачагі ўсё ўзнікаюць. Штодня вядзецца маніторынг лясных масіваў, у тым ліку з прымяненнем авіяцыі, абход дзялянак.
У сувязі з масавай выразкай хворых дрэў на шматлікіх тэрыторыях неабходна высаджваць маладняк, прычым, як бы ні выкарыстоўваліся ў нашай сферы сучасныя тэхналогіі, гэтая праца, у большасці сваёй, застаецца ручной. І, як паказвае практыка, яна больш эфектыўная. Зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы, апрацоўка і ўзворванне глебы пад размяшчэнне саджанцаў. Ужо ў бліжэйшы час маладыя дрэўцы зоймуць тэрыторыю ў 34 га. Спадзяемся, што праз некалькі дзясяткаў гадоў тут зноў зашуміць прыгожы густы лес.
Шмат робім і па ахове лесу ад пажараў. Гэта догляд за існуючымі мінералізаванымі палосамі і пракладка новых, кантроль за тым, каб полымя не перакінулася ў лясы з палеткаў і тэрыторый населеных пунктаў. І надалей будзем рабіць усё ад нас залежачае, каб не дапусціць лясных пажараў, якія здольныя зні­шчыць велізарныя плошчы лесу.
Чалавек павінен не толькі карыстацца лесам, але і даглядаць яго, лячыць: менавіта для гэтага і праводзяцца санітарныя вырубкі, якія дазваляюць ачысціць масівы ад хмызняку, сухастою. Каб не парушыць экасістэму, работы вядуцца строга па тэхналогіі.
Іншы раз можна пачуць, што праца ў лясной гаспадарцы лёгкая: маўляў, цэлы дзень на свежым паветры, у цішыні і спакоі на прыродзе. Аднак, выро­шчваць, даглядаць і берагчы лес — вельмі складана. Не сакрэт, што некаторыя грама­дзяне імкнуцца атрымаць незаконныя выгоды ад браканьер­скай нарыхтоўкі драўніны. Не дапускаць падобных фактаў — таксама наша задача. Па магчымасці змагаемся і з тымі, хто засмечвае лясныя тэрыторыі. Цяпер гэта дапамагаюць рабіць фоталавушкі, якія размяшчаюцца ў розных месцах. Нядаўна ў фотааб’ектыў трапіў грама­дзянін, які незаконна нарыхтоўваў драўніну, як вынік — яго чакае пакаранне.
Прафесійнае свята — падстава не толькі для падвядзення вытворчых вынікаў, але і магчымасць адзначыць лепшых. Так, Граматай ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” будуць адзначаны бухгалтар Антаніна Яўстрацік, майстар лесу Аляксандр Дрозд, трактарыст Віталь Таркан. Нагруднага знака «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» удастоены вальшчык лесу Павел Комар.
Наогул, у калектыве нямала добрасумленных і адказных лесаводаў. Яны — адна каманда, якая заслугоўвае шчырых слоў падзякі за руплівую і старанную працу.


Падрыхтавала
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024