Не забыць гэтых старонак жыцця…

Не забыць  гэтых старонак жыцця…

Чарнобыльская трагедыя “сагнала” адных людзей з родных мясцін, прымусіўшы пакінуць сваю малую радзіму, іншых, наадварот, – “прыцягнула”, каб ліквідаваць наступствы выбуху на электрастанцыі на вялізнай, забруджанай хімічнымі рэчывамі тэрыторыі.

Кіраўчанін Васіль Шчэрбіч – з ліку тых, каму пасля службовай камандзіроўкі з лютага па жнівень 1987 года ўручылі пасведчанне “Ліквідатар аварыі на ЧАЭС”.
Нарадзіўся і вырас Васіль Васільевіч у Глыбокавічах нашага раёна. Пасля заканчэння мясцовай школы атрымаў спецыяльнасць газаэлектразваршчыка ў адной з навучальных устаноў г.Бабруйска, адслужыў у арміі. Працоўную дзейнасць пачаў на заводзе жалезабетонных вырабаў у Светлагорску Гомельскай вобласці.
Што тычыцца падзей красавіка 1986 года, калі здарылася самая маштабная экалагічная катастрофа ў гісторыі чалавецтва, то ў памяці Васіля Васільевіча на ўсё жыццё засталася карціна з вялізнай вераніцы аўтобусаў, якія са Светлагорска накіроўваліся для эвакуацыі людзей з Чарнобыля і Прыпяці.
У адзін з лютаўскіх дзён 1987 года Васіля Шчэрбіча, як ваеннаабавязанага, выклікалі ў ваенкамат, далі накіраванне на медыцынскую камісію. Аб тым, куды давядзецца далей ехаць, ні ён, ні яго таварышы па камандзіроўцы не ведалі.
28 лютага мужчын размясцілі ў аўтобусе, які ў начной цемры рушыў у бок украінскай тэрыторыі. Увечары наступнага дня тэхніка з камандзіраванымі спынілася ў лясным масіве, дзе размяшчалася вайсковая часць. Як пазней даведаўся Васіль Шчэрбіч, гэта была тэрыторыя 30-кіламятровай зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС Іванкаўскага раёна Кіеўскай вобласці.
У саставе лазне-пральнага атраду Беларускай ваеннай акругі разам з ваеннаслужачымі мужчыны займаліся абеззаражваннем спецвопраткі занятых на ліквідацыі наступстваў аварыі непасрэдна на электрастанцыі і вакол яе. На той мамонт дозы радыяцыі на ЧАЭС былі вялізныя. Адзенне па некалькі гадзін “варылі” ў вялізных катлах з прымяненнем спецпрэпаратаў. Працаваць са “звінеўшай” каля дазіметраў вопраткай дазвалялася не больш 4 гадзін. Затым – абавязковае наведванне лазні з поўнай зменай бялізны і пасцельных прылад. І так кожны дзень, на працягу амаль паўгода…
У 1988 годзе Васіль Шчэрбіч вярнуўся жыць і працаваць на Кіраўшчыну. Уладкаваўся газаэлектразваршчыкам у РАПЭМ. Як ліквідатар, штогод выязджаў на лячэнне ў санаторыі, бо атрыманыя ў камандзіроўцы дозы радыяцыі моцна пахіснулі яго здароўе.
Сёння ліквідатар, нягледзячы на праблемы са здароўем, радуецца, што жывы, што мае магчымасць разам з жонкай Надзеяй Васільеўнай бачыць, як растуць любімыя ўнукі, якіх у іх чацвёра. А яшчэ вельмі спа­дзяецца, што чалавецтва ніколі больш не сутыкнецца з бядой, якую нясе некантралюемая атамная энергія.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024