Няхай да кожнага завітае цуд: старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава наведала цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Няхай да кожнага завітае цуд: старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава наведала цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава разам з намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Бяляўскай напярэдадні самага чароўнага і любімага зімовага свята – Новага года – завіталі да выхаванцаў раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.Разам з рабятамі і іх выхавальнікамі ганаровых гасцей віталі Дзед Мароз і Снягурка. Яны запрасілі ўдзельнікаў ранішніка ўзяцца за рукі і закруціцца ў святочным карагодзе вакол прыгажуні-ёлкі. Атмасфера казкі і дабрыні, чаканне цудаў аб’ядналі дзяцей і дарослых і падарылі ім радасны, узнёслы настрой.
Самым яскравым момантам стала, вядома ж, уручэнне падарункаў. Кожны выхаванец атрымаў салодкія сюрпрызы, цацкі і развіваючыя гульні. Калектыву цэнтра ў якасці падарунка Галіна Слабоднікава ўручыла ноўтбук, які перадала дырэктару ЦКРНіР Алене Каранкевіч. Звяртаючыся да прысутных, старшыня райвыканкама падзякавала за іх высакародную справу, адзначыўшы яе важнасць і неабходнасць для бацькоў выхаванцаў і для грамадства. Павіншавала дзяцей і дарослых з надыходзячымі святамі, пажадала ўсім мацнейшага здароўя, поспехаў і каб у гэтыя чароўныя дні да кожнага абавязкова завітаў цуд!
На памяць аб цёплай пераднавагодняй сустрэчы зрабілі агульны фотаздымак.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024