Шчырыя словы і музычныя віншаванні

Шчырыя словы і музычныя віншаванні

Изображение 032

Напярэдадні свята ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў в.Хвайніца РЦСАН завіталі культработнікі і вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, каб павіншаваць прадстаўнікоў старэйшага пакалення з наступаючым Новым годам і Раством — гэтую традыцыю рабяты падтрымліваюць ужо сёмы год.
З прывітальным словам выступіла дырэктар СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Галіна Русецкая, якая прыпаднесла насельнікам аддзялення падарунак ад вучняў — навагоднюю ёлачку, зробленую рукамі дзяцей, а таксама салодкасці і гарбату да святочнага чаяпіцця, якія прадаставіла індывідуальны прадпрымальнік Вольга Іваніцкая.
З музычным падарункам у Хвайніцу прыбылі і прадстаўнікі дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН. Жанчыны спявалі пад акампанемент акардыёна, а потым разам з астатнімі атрымалі асалоду ад канцэрта, які падрыхтавалі і паказалі школьнікі разам з работнікамі Цэнтра культуры і адпачынку.
Вучаніцы Аляксандра Казлова, Вольга і Паліна Крапіўніцкія, Ганна Мурашка, якая, да слова, прыязджае ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян і інвалідаў ужо не ўпершыню, падарылі прысутным навагоднія песні. Таксама гледачы ўбачылі прыгожы танец са стужкамі.
На прадстаўленне завіталі Дзед Мароз са Снягуркай, якія таксама не давалі нікаму сумаваць. Віншаванні, вершы, загадкі весялілі народ, адусюль гучалі апладысменты і панавала атмасфера свята і навагодніх цудаў. Ва ўсіх ад сустрэчы ў душы засталіся шчырыя пачуцці і добры настрой.
Юлія ЗАВІШАВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024