Служыць сваёй Радзіме – высокі гонар!

Служыць сваёй Радзіме – высокі гонар!

Традыцыйна напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь мы гутарым з ураджэнцамі раёна, якія вырашылі звязаць жыццё з прафесіяй ваеннага ці праходзяць тэрміновую службу ў арміі.

Мікіта КАНДРАЦЬЕЎ, курсант 2 курса Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, ураджэнец в.Скачок.
–Рашэнне стаць ваенным я прыняў у пачатку вучобы ў 11 класе Баравіцкай СШ. Мае бацькі з разуменнем аднесліся да гэтага выбару, падтрымлівалі, стымулявалі на тое, каб я добра вучыўся, развіваўся фізічна, рыхтаваўся маральна. Ужо ў першыя месяцы ў акадэміі я зразумеў, што іх парады вельмі дапамаглі мне адаптавацца да новых умоў жыцця і быту. Але самае галоўнае – ніводнага разу не пашкадаваў, што звязаў сваё жыццё з ваеннай сферай.
Калі мае знаёмыя зараз пытаюцца, чаму абраў такую прафесію, шчыра адказваю – я люблю сваю Радзіму і разумею, што гэта ганаровы абавязак –абараняць яе і спакой нашага беларускага народа.
Падзеі, якія зараз адбываюцца ў многіх краінах свету, дэманструюць, што небяспека наступлення вайны захоўваецца і нават абвастраецца. Патрабаваннем часу можна назваць прафесійныя ваенныя кадры. Падчас вучобы мы спасцігаем самыя розныя метады і спосабы абароны, знаёмімся з навейшымі ваеннымі распрацоўкамі. Вельмі хочацца стаць высокапрафесійным спецыялістам у сваёй сферы – “кіраванне танкавымі падраздзяленнямі”.
Зараз я на другім курсе, усё стала звыклым: і ранішнія пад’ёмы, і жыццё па распарадку. Шчыра кажучы, за гэты час я стаў больш дысцыплінаваным, фізічна развітым і больш ураўнаважаным. Разам з рабятамі вучымся працаваць у камандзе.
Былі ў нашай Ваеннай акадэміі юнакі, якія не змаглі перанесці нейкія часовыя складанасці першых месяцаў вучобы, але тыя, хто застаўся, лічу, будуць сапраўднымі абаронцамі Беларусі і ніколі не здрадзяць абранай прафесіі.
Несумненна, кожны ваенны – патрыёт і ўсведамляе, што служыць сваёй краіне – самы высокі абавязак: калі ты абраў такі жыццёвы шлях, то абарона дзяржавы і яе народа павінны быць на першым месцы!

Аляксандр ПУШЫЛА, салдат тэрміновай службы Мазырскага пагранічнага атрада:
–Шчыра кажучы, служба ў арміі, як бы банальна гэта ні гучала, – карысная школа жыцця для кожнага мужчыны, менавіта так заўсёды кажа і мой тата Сяргей Данілавіч. Ён нас разам са старэйшым братам Вячаславам з дзяцінства нацэльваў на тое, што служыць Радзіме – гэта наш свяшчэнны абавязак. А вось пайсці ў пагранічныя войскі ўжо марыў я. Дагэтуль на граніцы ў гэтым жа атрадзе служыў мой брат, мы з бацькамі да яго ездзілі, і я яшчэ больш упэўніўся ў сваім выбары.
Лічу, што абараняць рубяжы сваёй краіны – гэта вельмі ганарова, адказна, і ў той жа час – патрыятычна.
Служба ў пагранатрадзе – рознабаковая і цікавая: штодня ў нас вучоба, трэніроўкі, выезды і паходы ў нарады. У сувязі з неспакойным становішчам у суседніх з намі краінах зараз нясем службу ва ўзмоцненым рэжыме. Не скажу, што гэта вельмі складана, можа толькі больш адказна. Часта, будучы ноччу ў нарадзе, адчуваеш, што ў тым ліку і ад цябе залежыць спакой тваёй краіны і цэласнасць яе межаў, бяспека беларускага народа. Прызнаюся, прыемна быць у ліку тых людзей, якія прысвячаюць сваё жыццё служэнню Айчыне.
У нашым пагранатрадзе мы жывем як адна вялікая дружная сям’я. Афіцэры імкнуцца нам даць максімальныя веды і армейскія навыкі, да іх можна звярнуцца ў любой сітуацыі. Армія – гэта цудоўная магчымасць знайсці новых сяброў, стаць больш адказным за свае ўчынкі і справы, зразумець важнасць добасумленных адносін да таго, чым займаешся. Упэўніўся, што па-іншаму ўспрымаецца бацькоўская падтрымка: удзячны ім за тое, што ў любой сітуацыі магу на іх разлічваць.
Мая служба пакрысе рухаецца да завяршэння, іншым разам прыходзяць думкі, што мне будзе не хапаць нашага сапраўднага пагранічнага сяброўства. І ў той жа час прыемна адчуваць, што свой вайсковы абавязак я выканаў годна.

Последние новости

Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024