Святочныя паштоўкі з Першамаем: ад шчырага сэрца!
Зараз, у час гаспадарання інтэрнэту, віншаванні са святамі, датамі, знамянальнымі падзеямі мы накіроўваем родным, сябрам, добрым знаёмым у пераважнай большасці праз сацыяльныя сеткі, мэсэнджэры. У розным выглядзе і афармленні, балазе, у сусветнай павуціне шмат чаго можна знайсці. А раней ганаровую місію віншавання выконвалі толькі паштоўкі (не ўлічваючы вусных слоў), якія карпатліва і з любоўю выбіраліся ў гандлёвых кропках, на якіх старанна пісаліся самыя шчырыя пажаданні. Паштоўкі ўручаліся асабіста або давяраліся для адпраўкі па пошце.
І як прыемна атрымаць такое сведчанне ўвагі і прыхільнасці! Людзі старэйшага пакалення пра гэта добра памятаюць.
Прапаноўваем падборку паштовак савецкіх часін, магчыма, хтосьці атрымліваў такія да Першамая.