У інтарэсах грамадзян

У інтарэсах грамадзян

10 снежня – Дзень правоў чалавека

У 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН зацвердзіла і абвясціла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, з 1950 года гэты Дзень адзначаецца афіцыйна.
Дзень правоў чалавека ў 2021 годзе праходзіць пад дэвізам: “Роўнасць – скарачэнне няроўнасці, прасоўванне правоў чалавека”. Акцэнт робіцца на праваабаронным падыходзе да развіцця грамадства – лепшым спосабе скараціць няроўнасць. У прыватнасці, выдзяляюцца такія накірункі, як эканоміка, якая можа спыніць цыклы жабрацтва, калі яна заснавана на правах чалавека, і стаць базай новай грамадскай дамоўленасці. У ААН таксама заклікаюць да прадастаўлення роўных магчымасцей для моладзі і змагацца з няроўнасцю і несправядлівасцю ў доступе да вакцын. Сярод тэм гэтага года – садзейнічанне праву на здаровае навакольнае асяроддзе і кліматычную справядлівасць, а таксама папярэджванне канфлікта і нарошчванне ўстойлівасці за кошт роўнасці, інклюзіі і правоў чалавека.

Гэтак атрымалася, што пэўны час я адсутнічаў у Кіраўску і, вярнуўшыся ў родны горад, вырашыў прайсціся па вуліцах райцэнтра. Звярнуў увагу на тое, што ён усё больш прыгажэе. З’яўляюцца новыя жылыя пабудовы – як шматпавярховыя, так і ў прыватным сектары. Парадак і культура ў горадзе і вёсках становяцца нормай жыцця грамадзян, што дадае пазітыву ў настрой, садзейнічае яшчэ больш станоўчым адносінам чалавека як да ўласнай працы, так і да таго, што створана рукамі іншых людзей, у тым ліку мінулых пакаленняў.
Беларусь у гэтым годзе адзначыла 30-годдзе сваёй незалежнасці. За такі параўнальна невялікі тэрмін яна стала сацыяльна арыентаванай дзяржавай, дзе строга прытрымліваюцца рэалізацыі і аховы законных правоў чалавека. У нашай краіне кожны грамадзянін мае свабоду перамяшчэння і выбару месца жыхарства, тут свабоднае веравызнанне і выбар прафесіі. Калі сказаць коратка, дасціпна і зразумела, – кіраўніцтвам рэспублікі на чале з Прэзідэнтам А.Р.Лукашэнкам робіцца ўсё для народа і дзеля народа.
Калі законы прымаюцца дэмакратычна, з удзелам грамадскасці – гэта шлях да эфектыўнага палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага развіцця краіны. Так, кожны грамадзянін меў права прыняць удзел у абмеркаванні новай Канстытуцыі Беларусі, унесці свае прапановы. Неўзабаве па гэтым важнейшым для дзяржавы пытанні адбудзецца рэферэндум.
Нашы людзі разумеюць, як важна захаваць у грамадстве стабіль­насць, а да любых перамен трэба падыходзіць разумна, глыбока прадумана, без “каляровых” рэвалюцый, “завязаных” на чалавечых жыццях.
Увогуле ж, гады станаўлення Беларусі як краіны, якую цяпер ведаюць ва ўсім свеце, гэта гады грамадзянскага, рэлігійнага і нацыянальнага міру і згоды, даверу ўлады і грамадства, забеспячэння бяспекі, захавання гістарычнай памяці і адпаведны адказ яе фальсіфікатарам, культурнага адраджэння, выхавання падрастаючага пакалення на традыцыях старэйшага і, як вынік, выбудоўвання дзяржавы, дзе належным чынам захоўваюцца і абараняюцца правы чалавека.
Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024