Урачысты мітынг да Дня Перамогі прайшоў у Жылічах

Урачысты мітынг да Дня Перамогі прайшоў у Жылічах

Выказаць словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за іх подзвіг і ўшанаваць светлую памяць загінуўшых сабраліся на ўрачыстым мітынгу, прысвечаным чарговай гадавіне Вялікай Перамогі, педагогі і навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа. На мерапрыемства былі запрошаны воіны-інтэрнацыяналісты Канстанцін Сімановіч і Іван Ляонаў. Удзел у мітынгу прыняў першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алег Бойка.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу, вядучыя адзначылі, што час не можа сцерці з памяці ўдзячных нашчадкаў гераічны подзвіг лю­дзей, якія набліжалі Перамогу, заваявалі мір і свабоду на зямлі. У адным страі змагаліся з ворагам людзі розных нацыянальнасцей і веравызначэнняў, аб’ядноўвала іх адзіная мэта — вызва­ліць сваю Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З прывітальным словам да сабраўшыхся звярнулася дырэктар Жыліцкага сельгаскаледжа Франя Старавойтава. Яна адзначыла, што беларускі народ у гады вайны праявіў свае найлепшыя якасці — патрыятызм, любоў і адданасць сваёй Айчыне, самаахвярнасць.
Дырэктар сельгаскале­джа павіншавала са светлым і вялікім святам — Днём Перамогі, і заклікала прадстаўнікоў маладога пакалення зрабіць усё ад іх залежачае, каб захаваць галоўныя здабыткі герояў-вызваліцеляў — свабоду і незалежнасць, каб сённяшнія ветэраны ганарыліся поспехамі моладзі як дастойнымі прадаўжальнікамі сваіх заваёў.
“У сучаснай моладзі — асаблівая адказнасць за мір на зямлі, за захаванне памяці пра гераічнае мінулае”, — з такімі словамі звярнуўся да прысутных першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алег Бойка.
Па яго словах, маладое пакаленне павінна прыкласці ўсе намаганні, каб быць дастойным слаўных подзвігаў абаронцаў Айчыны, каб памяць аб гераічным мінулым нашага народа жыла ў вяках.
Мінутай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Да брацкай магілы былі ўскладзены вянкі і кветкі ад удзячных нашчадкаў.

Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

 

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024