Вырабы з драўніны – на любы густ

Вырабы з драўніны – на любы густ

На прылягаючай тэрыторыі гэтага прадпрыемства, нават калі заплю­шчыць вочы, можна зразумець, дзе знаходзішся, бо ў паветры вітае прыемны хвойны пах свежай драўніны, лесу, чуецца роўны пранізлівы гук піл. Месцам нашага наведвання стаў цэх “Скачок” дзяржаўнага лесагаспадарчага ўпраўлення “Бабруйскі лясгас”.

Сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў лесу – калектыў цэха сустракае з добрым настроем. І падставы таму ёсць: прадпрыемства працуе стабільна, усе планавыя паказчыкі выконваюцца, растуць заказы на выпускаемую прадукцыю.
Як адзначыў начальнік цэха “Скачок” Ігар Баранчук, асноўны накірунак іх работы – вытворчасць піламатэрыялаў і фрэзераваных вырабаў. За месяц у цэху вырабляецца каля 550 м3 піламатэрыялаў і каля 350 м3 ацыліндраванай драўніны. Уся прадукцыя знаходзіць свайго пакупніка. Праўда, з-за ўве­дзенных еўрапейскімі краінамі санкцый і спынення паставак драўніны па раней заключаных дагаварах, давялося шукаць новыя рынкі збыту. Таму галаўное прадпрыемства пераарыентавалася на рынкі усходніх суседзяў: Узбекістан, Кітай, Турцыю. Варта адзначыць, што новыя пакупнікі задаволены якасцю пастаўляемай прадукцыі з драўніны, таму заказы растуць, павялічваецца выручка перапрацоўшчыкаў, цэх працуе без прастояў.
Выконваючы заказы замежных парт­нёраў, не забываюцца і пра беларускага спажыўца. Піламатэрыялы пад поўную патрэбу пастаўляюцца на ўнутраны рынак, рэалізуюцца насельніцтву.
Зараз тут працуе два цэха: у адным вырабляюцца дошкі, у другім – ацыліндраваныя бярвёны. У сувязі з растучымі запытамі плануецца ўвесці ў строй дзеючых яшчэ адзін цэх піламатэрыялаў, які дазволіць пашырыць лінейку выпускаемай прадукцыі. Будынак для гэтага ўжо зманціраваны, набыта неабходнае абсталяванне.
Па індывідуальных заказах у цэху могуць прапанаваць сушку піламатэрыялаў, для чаго маецца вялізны сушыльны комплекс на 200 м3, а таксама апрацоўку вырабаў спецсродкамі для захавання натуральнага колеру драўніны. Асабліва карыстаюцца такімі паслугамі замежныя пакупнікі.
Як адзначыў Ігар Баранчук, цэх пастаянна мадэрнізуецца, у строй уступаюць новыя лініі, закупляецца перадавая, больш эфектыўная тэхніка і механізмы, паляпшаюцца, больш сучаснымі становяцца ўмовы работы, быту і адпачынку людзей.
З мэтай умацавання працоўнай дысцыпліны, а таксама ў сувязі з высокай небяспекай выконваемых работ, тут устаноўлена аўтаматычная сістэма ўліку кантролю рабочага часу і стану членаў калектыву. З яе дапамогай фіксуецца час прыходу на работу і яе заканчэнне, правяраецца тэмпература цела, што вельмі актуальна ў перыяд разгула каранавіруснай інфекцыі, і адсут­насць алкагольнага ці наркатычнага ап’янення. Усе гэтыя дадзеныя перадаюцца ў галаўное прадпрыемства.

Вадзіцель Аляксей Зямцоў.

Варта адзна­чыць, што кадрамі цэх забяспечаны поўнасцю: садзейнічаюць таму і дастойныя заробкі, і належныя ўмовы працы.
Па словах начальніка цэха, апошнім часам калектыў значна амаладзіўся. Зараз тут працуе 53 чалавекі: майстры, брыгадзіры, станочнікі, укладчыкі, ва­дзіцель, слесар і зваршчык. Старэйшае пакаленне перадае вопыт навічкам, якія хутка вучацца, спасцігаюць тонкасці прафесіі. Але нямала і тых, хто прысвяціў працы ў лясной галіне не адзін год. Сярод іх – брыгадзіры Уладзімір Скудны і Галіна Іошына, станочнікі Сяргей Еўдакімаў, Аляксандр Калістратаў, Аляксандр Балыка, вадзіцель Аляксей Зямцоў і іншыя. Больш за 20 год усе фінансавыя разлікі і дакументацыя – у надзейных руках бухгалтара Валянціны Рудзько.
Як бачна, калектыў цэха працуе стабільна, расце экспарт прадукцыі і павялічваецца выручка, а гэта значыць, што ёсць усе падставы для далейшага развіцця і ўмацавання станоўчай дынамікі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

21 сентября – Рождество Пресвятой Богородицы

20 сентября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

В районе состоялось выездное совещание с участием первого заместителя председателя Могилёвского облисполкома Сергея Савицкого и председателя Кировского райисполкома Галины Слабодниковой

20 сентября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

20 сентября 2024
Читать новость
Общество

В Кировском районе проходит инфо-акция “Делай правильный выбор” для учащихся и студентов учреждений образования

19 сентября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 сентября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Об опасности и безопасности

18 сентября 2024
Читать новость