З віншаваннямі — да мнагадзетных маці

З віншаваннямі — да мнагадзетных маці

Сёння ў адрас жанчын Кіраўшчыны гучалі шчырыя словы віншаванняў з Днём маці.
Старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава і яе намеснік Таццяна Бяляўская наведалі шэраг мнагадзетных сем’яў, дзе адрасавалі маці словы ўдзячнасці за адказнае стаўленне да выхавання дзяцей, актыўную жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю, за тое, што вучаць сваіх сыноў і дачок любіць малую радзіму.

Віншаванні прымалі спецыяліст КСУП “Барчыцы-агра” Кацярына Фядотава, педагог-арганізатар Жыліцкага сельгаскаледжа Настасся Шчэрбіч, кандытар райспажыўтаварыства Алена Іванова, агароднінавод цяплічнага камбіната ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Ганна Новікава, лабарант па якасці малака ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Кацярына Храмовіч.


Як адзначыла Галіна Слабоднікава падчас віншаванняў, менавіта Дзень маці адпавядае самым лепшым традыцыям адносін беларусаў да мацярынства. Гэтае светлае і шчырае свята аб’ядноўвае ўсіх нас, вучыць быць міласэрнымі, удзячнымі і чулымі. Для кожнага матуля – галоўны чалавек у жыцці, яе любоў і вера падтрымліваюць у любым узросце, а тое добрае, чаму яна вучыць, – застаецца з намі назаўсёды.
Звяртаючыся да мнагадзетных маці, старшыня райвыканкама нагадала, што ў большасці сваёй менавіта ад жанчыны залежаць не толькі дабрабыт у сем’ях, але і будучыня нашай краіны, бо сённяшнім хлопчыкам і дзяўчынкам у хуткім часе давядзецца вырашаць лёс Беларусі. Таму вельмі важна прывіваць дзецям любоў да сваёй Радзімы, павагу да слаўнай гісторыі беларускага народа, гонар за сваю краіну.
Ад раённага выканаўчага камітэта Галіна Слабоднікава ўручыла жанчынам-маці падарункі і кветкі, а таксама пажадала, каб дзеці радавалі іх поспехамі і дасягненнямі, былі ўважлівымі і клапатлівымі, а кожны дзень прыносіў мір, цеплыню і радасць.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024