З віншаваннямі і падарункамі – да насельнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Хвайніца Кіраўскага раёна

З віншаваннямі і падарункамі – да насельнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Хвайніца Кіраўскага раёна

Навагоднія і калядныя святы любяць і чакаюць не толькі дзятва, але і дарослыя: кожны рады падарункам, увазе, цёплым словам віншаванняў. Так адбылося і падчас прыезду ганаровых гасцей у аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Хвайніца: на тварах насельнікаў установы зайгралі шчырыя ўсмешкі і вочы напоўніліся радасцю. Павіншаваць жыхароў аддзялення з Новым годам і Раством, уручыць падарункі завіталі старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава і яе намеснік Таццяна Бяляўская. Не абышлася навагодняя сустрэча без казачных персанажаў – Дзеда Мароза і Снягуркі. Кіраўнік раёна пажадала насельнікам радавацца кожнаму новаму дню, клапаціцца з дапамогай работнікаў аддзялення пра сваё здароўе і ніколі не страчваць надзею на лепшае. Яна ўручыла работнікам установы і іх падапечным чайныя сервізы, каб доўгімі зімовымі вечарамі ўсе маглі пагутарыць за кубкам чаю, а таксама карціну, торты для сустрэчы Новага года і кожнаму пастаяльцу – салодкія падарункі.
Дырэктар РЦСАН Вольга Мержый перадала ад раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа машынку для стрыжкі валос. Як адзначылі пажылыя людзі, рэч гэтая для іх будзе вельмі карыснай.
Загадчык аддзялення Людміла Прылепа ад калектыву і падапечных уручыла Галіне Слабоднікавай навагодні сувенір і падзякавала раённай уладзе за падтрымку і клопат пра пажылых і нямоглых грамадзян.
Старшыня райвыканкама прайшла па пакоях, пагутарыла з жыльцамі аддзялення, якія не маюць магчымасці рухацца, павіншавала іх са святамі і ўручыла кожнаму салодкасці.

Пажылыя грамадзяне, а іх зараз пражывае ў аддзяленні 17 чалавек, выказалі шчырую ўдзячнасць і кіраўніцтву раёна за ўвагу, і персаналу, які іх даглядае, лечыць і корміць, і кіраўніцтву РЦСАН, якое не забываецца пра іх і ў будні, і ў святы, прыязджае з канцэртамі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024