Дарогай творчасці і прыгажосці

Дарогай творчасці  і прыгажосці

_MG_03242

Іншы раз мы нават і не задумваемся, наколькі трывала культура ўвайшла ў наша жыццё: з задавальненнем ходзім на канцэрты і паказы кінафільмаў, наведваем музеі і бібліятэкі, навучаем сваіх дзяцей у школах мастацтваў. За ўсім гэтым стаіць напружаная праца людзей, якія імкнуцца падарыць нам добры настрой, задаволіць нашы патрэбы ў мастацкім і эстэтычным развіцці.
На ніве культуры раёна працуе 259 чалавек, якія шчодра дораць свой талент гледачам і слухачам, ствараюць вакол сябе атмасферу творчасці і прыгажосці: яны спяваюць і танцуюць для нас, выдаюць кнігі, зберагаюць нацыянальныя традыцыі і спадчыну, раскрываюць таленты, вучаць тонка адчуваць свет цудоўнага.

П лённа працуюць на ніве выхавання і прыцягнення жыхароў раёна да культурнай спадчыны беларускага народа і краін свету супрацоўнікі дзяржаўнай установы культуры “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна”. Па выніках ХХІІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” дыпломам ІІІ ступені і грашовай прэміяй у намінацыі “За пошукавую і доследную работу” быў адзначаны калектыў цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Ніводнае раённае свята не абыходзіцца без актыўнага ўдзелу настаўнікаў і выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў. Сёння ўстанову і філіялы, размешчаныя ў аграгарадках Мышкавічы, Баравіца і Любонічы, наведваюць больш за 450 хлопчыкаў і дзяўчынак. Навучальна-выхаваўчы працэс забяспечваюць 36 настаўнікаў, з якіх амаль 90% — былыя выпускнікі ўстановы.
Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў — пастаянныя ўдзельнікі раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Так, па выніках ІІ рэспубліканскага конкурсу “Львёнок-2015” (“Лидский венок”) у намінацыі “Сольнае выканальніцтва” дыпломам І ступені ўзнагароджаны Вадзім Арцюхоў (настаўнік І.В.Лебедзева-Чыжонак); танцавальны калектыў “Kerpi Dance” пад кіраўніцтвам М.А.Шмурадка ўзнагароджаны дыпломам дыпламанта і лаўрэата ІІ ступені.
Высокае майстэрства і талент у міжнародным інтэрнэт-конкурсе юных мастакоў “Я намалюю свет” прадэманстравалі выхаванцы мастацкага аддзялення школы (настаўнікі Л.В.Каранкевіч і А.С.Якавенка). Свае работы на суд журы прадаставілі 15 рабят: 14(!) з іх — удастоены дыпломаў ІІ і ІІІ ступеняў.
Усе гэтыя дасягненні работнікаў культуры раёна сведчаць аб тым, што тут працуюць творчыя, ініцыятыўныя, улюбёныя ў сваю справу людзі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024