Для педагогаў Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў кожны талент, як брыльянт

Творчыя здольнасці ёсць у кожнага, але не кожны развівае іх настолькі, каб ператварыць у талент. Галоўнае — своечасова іх заўважыць, развіць, упэўніць уладальніка ў іх сапраўднай каштоўнасці. Гэтым і займаюцца педагогі Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў, якія прафесійна і з энтузіязмам абуджаюць інтарэс рабят да мастацтва і далучаюць іх да яго, даюць неабходныя веды і навыкі.
Аб рабоце, дасягненнях Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў расказала яе дырэктар Кацярына Кісялёва, якая трэці год узначальвае ўстанову адукацыі:

— У гэтай школе я працую педагогам ўжо сямнаццаты год. Больш таго, сама з’яўляюся яе выпускніцай, таму з гэтым месцам мяне звяз­вае вельмі многае. У дзяцінстве хадзіла сюды з Добасны, нягледзячы на значную адлегласць. Музыка захапіла мяне настолькі, што я вырашыла звязаць з ёй сваё жыццё. Скончыўшы пасля школы музычнае вучылішча ў г.Магілёве, я вярнулася ў Жылічы ў якасці выкладчыка па класе фартэпіяна, і мае былыя настаўнікі сталі калегамі. Згуртаваны калектыў зараз для мяне — другая сям’я, бо многія ведаюць адзін аднаго і працуюць тут не адзін дзясятак гадоў.
У нашай установе работа вядзецца па трох відах дзейнасці: музычна-інструментальная (баян, акардэон, фартэпіяна, гітара, балалайка, домра, цымбалы), харэаграфічная і выяўленчая. Некалькі гадоў таму быў адкрыты філіял школы ў аг.Паўлавічы.
На сённяшні дзень у нас навучаецца 122 чалавекі: 76 — у Жыліцкай дзіцячай школе мастацтваў, 46 — у філіяле ў Паўлавічах. Вучні з Добасны, Паўлавіч, Жыліч, ёсць некалькі рабят з Рагачоўскага раёна. Навучальны працэс ажыццяўляюць 10 педагогаў, дарэчы, чацвёра з якіх — выпускнікі школы.
Нашы вучні пастаянна прымаюць удзел у розных міжнародных конкурсах і, варта адзначыць, паказваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі. Да прыкладу, акардэонны дуэт у саставе Мацвея Пашкоўскага і Тэоны Бебурыя — рабяты атрымалі дыпломы I ступені ў трох міжнародных конкурсах, дыплом III ступені і спецыяльны прыз “За лепшы канцэртны нумар” V Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Дняпроўскія хвалі». Марына Шаўцова была ўдастоена дыплома лаўрэата I ступені II Міжнароднага фестывалю-конкурсу выканаўчага майстэрства “Залатая зорка” ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва”, а работа педагога Жанны Сілінай у гэтым жа конкурсе атрымала Гран-пры. У мінулым годзе Таццяна Пашкоўская ўвайшла ў лік пераможцаў раённага спаборніцтва “Лепшы па прафесіі” з прысваеннем звання “Лепшы работнік культуры”, а таксама была ўзнагароджана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Рабяты і іх педагогі — актыўныя ўдзельнікі раённых мерапрыемстваў, у гледачоў заўсёды самыя добрыя ўражанні ад музычных і танцавальных нумароў на розных канцэртах, святах і інш.
Амаль паўстагоддзя мінула з дня заснавання Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў, і за гэты час са сцен установы выйшла больш паўмільёна выпускнікоў, а звыш ста чалавек звязалі сваю далейшую працоўную дзейнасць са сферай культуры.
Сёння вялікія надзеі падаюць Мацвей Пашкоўскі і Тэона Бебурыя, Лізавета Кісялёва, Марына Шаўцова, Марыя Каралькова, Багдан Атрошанка, Дар’я Маслава, Лізавета Арэшка. Поспехі паказвае і малодшае пакаленне — Злата Маслава, Лізавета Арлоўская і іншыя.
Жыліцкую школу мастацтваў у якасці вучняў наведваюць і дарослыя. Такія заняткі ажыццяўляюцца на платнай аснове. Некаторыя жадаюць асвоіць які-небудзь музычны інструмент, або, да прыкладу, пазаймацца фітнесам і танцамі ў класе харэаграфіі.
Кожны талент, як брыльянт, мае патрэбу ў агранцы. Па майстарску да гэтай адказнай справы падыходзяць нашы выкладчыкі-прафесіяналы Жанна Сіліна, Таццяна Пашкоўская, Людміла Татарынава, Наталля Лямцава, Міхаіл Забелаў, Галіна Чыстабаева, Кацярына Глаздоўская, Вольга Аўдзеенка, Уладзіслава Ерына. Яны дзеляцца з вучнямі сваімі ведамі, ствараюць камфортную атмасферу падчас заняткаў, падтрымліваюць рабят на кожным выступленні і конкурсе.
Юлія ЗАВІШАВА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024