Песняры роднай зямлі – да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Песняры роднай зямлі – да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

У кожнага народа ёсць песняры, якія сілай свайго таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў імі з’яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас.
140-годдзе з дня нараджэння абодвух творцаў сёлета шырока адзначаецца па ўсёй краіне, у тым ліку і ў нашым раёне. Цыкл мерапрыемстваў рэалізуецца ў бібліятэчных установах. Разгорнуты кніжныя выставы, выставы-ушанаванні, тэматычныя паліцы: “Песняры роднай зямлі”, “Прамяністае слова майстроў”, “Зямлі вялікай галасы”, “Гонар беларускай нівы” і інш., на якіх прадстаўлены для шырокага кола карыстальнікаў кнігі з фондаў бібліятэк пра жыццё і твор­часць пісьменнікаў, іх творы, артыкулы з перыядычных выданняў, электронныя выданні.
Колас і Купала пранеслi праз усё жыццё высокiя iдэалы гуманiзму, дабра i справядлiвасцi, аддалi народу свой талент, сваю душу. Iх псеўданiмы – з народнага жыцця i фальклору. Яны раскрылi працоўных людзей, паказалi іх характары, выказалі думкі i спадзяваннi, адвечную прагу “людзьмi звацца”.
Купала і Колас нарадзiлiся ў адзiн год. I мэту выбралi для сябе адну. I ўсё жыццё аддана служылі ёй. Можа, таму яны вельмi блiзкiя па сваiх эстэтычных поглядах, грамадскiх iдэалах. Але ж розныя па творчай манеры: у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар.
Веліч Янкі Купалы (Іван Дамінікавіч Луцэвіч), яго значэнне не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для культуры іншых народаў даўно прызнана ў свеце. Пясняр роднай зямлі, як называлі Янку Купалу, – нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і беззямельнага арандатара. Амаль сорак год жыцця прысвяціў служэнню літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць вершы, паэмы, крытычныя працы, пераклады, п’есы. Купала таксама стаяў ля вытокаў нацыянальнай публіцыстыкі і журналістыкі як самастойнай галіны літаратурнай дзейнасці. Першы ўдастоены звання народнага паэта Беларусі (1925), акадэмік АН Беларусі (1928) і АН Украіны (1929), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941).
Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак яго высокія якасці як чалавека, грамадзяніна і творцы: сумленнасць, высакароднасць, гуманізм, любоў да свайго народа і Айчыны – раскрыты на высокім мастацкім узроўні, заставаліся нязменнымі і неаспрэчнымі з цягам часу.
Задачу і прызначэнне сапраўднага паэта Янка Купала разумеў як сваю асабістую, адзіную, самую галоўную ў жыцці і творчасці.
Друг i паплечнiк Янкi Купалы – Якуб Колас – паэт, празаiк, драматург, крытык, дзiцячы пiсьменнiк. Імя Якуба Коласа (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), народнага паэта Беларусі, двойчы лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1949), акадэміка АН Беларусі (1928), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1944) шырока вядомае ў нашай рэспубліцы і далёка за яе межамі. Нарадзіўся Якуб Колас
3 лістапада 1882 года ў сям’і лесніка. Малая радзіма класіка айчыннай літаратуры – засценак Акінчыцы Мінскага павета (цяпер у межах г.Стоўбцы Мінскай вобласці). Дзіцячыя гады будучага пісьменніка прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток, Альбуць, што непадалёк ад вёскі Мікалаеўшчына, адкуль бацькі былі родам.
Трылогія “На ростанях” Якуба Коласа – адна з цікавейшых вяршынь у творчых пошуках яго, як празаіка, твор канкрэтнай індывідуальнасці. Якуб Колас быў бы вялiкiм паэтам, калi б стварыў толькi адну “Новую зямлю”, якую называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця.
Пра жыццё i творчасць Я. Купалы i Я. Коласа напiсана нямала навуковых даследаванняў, артыкулаў, кнiг. Вобразы славутых беларускiх песняроў хвалююць празаiкаў i драматургаў. Прыцягваюць увагу i ўзаемапрысвячэннi, поўныя шчырай сяброўскай любовi. Янка Купала і Якуб Колас вечна будуць жыць у сэрцы народа.
Мерапрыемствы, якія ладзяцца з нагоды юбілею беларускіх класікаў, ставяць мэту – паказаць усю глыбіню і самабытнасць беларускай культуры, мовы, адлюстраваць хараство беларускага друкаванага слова, выказаць даніну павагі геніяльным творцам слова. Бібліяграфічныя агляды літаратуры, літаратурныя вечары, кампазіцыі, віктарыны, медыягадзіны, гадзіны мастацкага чытання, гасцёўні, вандроўкі, паэтычныя калейдаскопы – у такіх формах бібліятэкары будуць прапагандаваць сярод чытачоў творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа. Падрабязную інфармацыю аб мерапрыемствах вы знойдзеце на сайце ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна”.
Наталля ХЛАПКОВА, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024