Адважны воін, ініцыятыўны кіраўнік

Адважны воін,  ініцыятыўны кіраўнік

savchenko1 savchenko2

Аб падзех далёкага 1917 года наша пакаленне даведваецца з архіўных крыніц, газетных публікацый, успамінаў непасрэдных удзельнікаў, якіх, на жаль, з кожным днём застаецца ўсё менш. Якія б зараз ні вяліся размовы аб падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі, але гэта наша гісторыя, і яе нельга перакрэсліць. Гэта лёс дзедаў, прадзедаў — складаны і супярэчлівы, як і само жыццё. Ім давялося ўдзельнічаць у штурме Зімняга Палаца, змагацца за ўстанаўленне Савецкай улады.

Сярод змагароў за шчаслівае будучае былі і нашы землякі, адзін з іх — ураджэнец в.Добасна Р.М.Саўчанка. У час Кастрычніцкай рэвалюцыі ён прымаў удзел у баях, сваёй стараннай працай прымнажаў здабыткі роднага краю.
Калі пачалася першая Сусветная вайна, Саўчанка быў прызваны ў царскую армію. Змага-ючыся з кайзераўскімі захопнікамі, малады салдат прайшоў суровую школу выпрабаванняў.
Пасля атрыманага ранення і лячэння ў шпіталі, Рыгор Майсеевіч вярнуўся на радзіму, дзе ў той час устанаўлівалася Савецкая ўлада. У Бабруйскім павеце, куды ўваходзіла і большая частка тэрыторыі цяперашняй Кіраўшчыны, у кастрычніку-лістападзе 1917 г. ствараліся губернскія, валасныя і павятовыя саветы, камітэты беднаты, якія разгарнулі культурна-асветніцкую работу, прыступілі да надзялення сялян зямлёй. Былы салдат таксама актыўна ўключыўся ў гэту справу, заклікаў аднавяскоўцаў выступаць на баку Савецкай улады.
Становішча рэзка змянілася ў сувязі з выступленнямі войск генерала Доўбар-Мусніцкага. У Быхаўскім павеце, дзе знаходзіўся штаб 1-га польскага корпуса, легіянеры не дазвалялі мясцовым зямельным камітэтам праводзіць улік памешчыцкіх земляў. У студзені 1918 г. Доўбар-Мусніцкі афіцыйна аб’явіў вайну, у захопленых раёнах польскія войскі ліквідавалі ўсе ўстановы Савецкай улады, партыйныя і савецкія работнікі былі арыштаваны, многія з іх пакараны або прыгавораны да доўгатэрміновай катаргі і турмы.
Рыгор Саўчанка, які актыўна выступаў супраць ворага, таксама быў прыгавораны да расстрэлу, але яму ўдалося збегчы з-пад варты. З 30 жыхароў вёсак Добасна і Харлапавічы ён стварыў конны атрад, які пазней уліўся ў рады Чырвонай Арміі.
У складзе 27-й гвардзейскай дывізіі наш зямляк змагаўся з войскамі Калчака ў Сібіры, прымаў удзел у баях на польскім фронце. Саўчанку неаднойчы даво-дзілася глядзець смерці ў вочы, вопытны камандзір узнімаў баявы дух байцоў, вадзіў іх у атакі. Яго, аддадзенага справе рэвалюцыі, свята верыўшага ў ідэалы сацыялізму, паважалі за смеласць, рашучасць, прынцыповасць.
Пасля дэмабілізацыі ў 1922 г. Рыгор Майсеевіч быў накіраваны на работу ў савецкія і гаспадарчыя органы на яго малую радзіму. Тут, як і па ўсёй краіне, у адпаведнасці з рашэннямі ХV з’езда ВКП(б) актывізавалася дзейнасць па пераўтварэнні аднаасобных гаспадарак у калектыўныя. У 1925 г. у Добасне амаль адначасова былі створаны сельгасарцелі “Камуніст” (з сялян-беларусаў) і “Арбайт” (з яўрэяў). У 1930 г. гэтыя гаспадаркі былі аб’яднаны ў калгас “Камуніст”, у яго ўваходзіла 137 дробных гаспадарак. Узначаліў узбуйненую гаспадарку Р.М.Саўчанка.
Не прайшло і года пасля ўтварэння Кіраўскага раёна, а тут ужо з’явіліся свае стаханаўцы. У 1936 г. удзельнікам рэспубліканскай нарады ў ліку перадавікоў па атрыманні высокіх ураджаяў быў і Рыгор Майсеевіч. А калі ў жніўні 1940 г. у Маскве адкрылася першая Усесаюзная сельскагаспадарчая выстаўка, яе ўдзельнікамі ў ліку іншых былі калгас “Камуніст” і малочнатаварная ферма в.Добасна.
Пакрысе наладжвалася жыццё сяльчан, дынамічна вырашаліся аграрныя пытанні, умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база гаспадарак. Але ўсё гэта перакрэсліла Вялікая Айчынная вайна. Вестка аб нападзе фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз ускалыхнула ўсіх жыхароў Кіраўшчыны. Устаў на барацьбу з ворагам і Р.М.Саўчанка, ён бясстрашна змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў радах чырванаармейцаў Цэнтральнага фронту. Адважны, мужны камандзір, як і падчас ранейшых ваенных дзеянняў, вёў за сабой байцоў у наступленні…
Пасля доўгачаканай перамогі Рыгор Майсеевіч вяртаецца на Кіраўшчыну. На працягу 10 гадоў узначальваў Харлапавіцкі і Дабаснянскі сельсаветы. Працуючы на гэтай пасадзе, былы салдат пастаянна цікавіўся справамі роднай гаспадаркі, жыў патрэбамі і праблемамі калгаснікаў, стараўся станоўча вырашаць іх пры любых абставінах.
Нягледзячы на тое, што ўжо амаль пяць дзесяцігоддзяў няма гэтага чалавека побач з намі, аб ім, яго добрых справах ведаюць многія дабаснянцы. Калі матэрыял рыхтаваўся да друку, давялося звяртацца за дапамогай да мясцовых жыхароў. Уразіла, наколькі дакладна яны ведаюць гісторыю жыцця свайго знакамітага земляка. Сяльчане дзяліліся ўспамінамі, нагадвалі канкрэтныя факты, расказалі аб яго дзяцінстве. Рыгор рана зведаў цяжкасці сялянскай працы, бяспраўе і несправядлівасць эксплуататарскага прыгону: пасля заканчэння царкоўна-прыхадской школы ён быў парабкам у мясцовага памешчыка. Дарэчы, былы старшыня калгаса “Камуніст” А.Н. Падаляк перадаў рэдакцыі ўспаміны Р.М.Саўчанкі, якія ў свой час занатавала на паперы настаўніца Дабаснянскай СШ Т.Д.Драздова.
Ратны і працоўны подзвіг Р.М.Саўчанкі ад-значаны шматлікімі ўрадавымі ўзнагародамі, ён назаўсёды застанецца ў памяці нашчадкаў. Як заўважыла яго дачка Ганна Рыгораўна, заслужаная настаўніца Беларусі, якая жыла ў Бабруйску, а апошнія 10 гадоў — у Добасне ў доме сястры Зінаіды, для яго дзяцей, унукаў, праўнукаў вышэйшай узнагародай з’яўляецца той факт, што адна з цэнтральных вуліц аграгарадка, на якой знаходзіцца і дом Саўчанкаў, носіць імя роднага ім чалавека.
Падрыхтавалі
Таццяна БАРАДЗІНА,
Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ.
Фота
з сямейнага архіва
і Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024