На вышыні…

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны заўжды ўзгадваюцца словы: “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!”. У гэтых нататках пойдзе гаворка аб авіятарах – пілотах Вялікай Айчыннай вайны. Падчас баявых дзеянняў лётчыкі рабілі ўсё, каб паветраныя родныя прасторы не скарыліся фашысцкім захопнікам. Немалы ўклад у барацьбу з ворагам у небе ўнеслі і ўраджэнцы Кіраўшчыны.
У ваенна-паветраных войсках Чырвонай Арміі ваяваў з фашыстамі ўраджэнец вёскі Даброціна Аляксандр Кузьмін. Да вайны ён скончыў Краснадарскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў-назіральнікаў. У час суровых выпрабаванняў у складзе 230-га і 277-га авіяцыйных палкоў сярэдніх бамбрадзіроўшчыкаў удзельнічаў у баях з ворагам на Паўднёвым і Закаўказскім франтах. Пасля трэцяга цяжкага ранення быў звольнены з радоў Чырвонай Арміі. Пасля вызвалення Беларусі Аляксандр Трыфанавіч знаходзіўся на партыйнай рабоце ў Мінску, займаў высокія пасады.
Менавіта прапанову А.Т.Кузьміна аб стварэнні ў працоўных калектывах кніг народнай славы цалкам падтрымаў у свой час першы сакратар ЦК КПБ П.М.Машэраў.
Ратная і працоўная дзейнасць Аляксандра Кузьміна адзначана ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, чатырма(!) ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.
З авіяцыяй было звязана жыццё ўраджэнца Пацавай Слабады Міхаіла Камарова. У 1935 годзе ён скончыў ваенную школу спецслужб Ваенна-паветраных сіл РККА ў Маскве. У Вялікую Айчынную вайну выконваў задачы па ахове Беламорканала ад налётаў нямецкай авіяцыі, быў начальнікам сувязі ваенна-паветраных сіл Заходняга фронту супрацьпаветранай абароны Масквы. Палкоўнік у адстаўцы Міхаіл Камароў быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, з’яўляўся “Ганаровым радыстам СССР”.
Храбрасцю і мужнасцю вызначыўся яшчэ адзін выхадзец з Пацавай Слабады Трафім Комар. У пачатку вайны ён з’яўляўся стралком-радыстам хуткаснага бамбардзіроўшчыка 128-га авіяцыйнага палка. Ужо 23 чэрвеня 1941 года ў тры гадзіны ночы ўсе 5 эскадрыляў 128-га палка нанеслі ўдар па механізаваным часцям ворага ў раёне Ліпск – Сапоцкін – Гродна. Без страт са свайго боку. Сярод лепшых – дзявятка першай эскадрыллі капітана С.Маршалковіча, у экіпажы якога знаходзіўся наш зямляк Трафім Комар.
У выніку ён дайшоў у саставе 128-га бамбардзіровачна-авіяцыйнага палка да Берліна, здзейсніў больш за 150 (!) баявых вылетаў, узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, пазней стаў капітанам, начальнікам сувязі палка.
У 1941 годзе ўраджэнцу вёскі Кабылянка Рыгору Чмыхунову было 20 год. Нягледзячы на маладосць, біў ворага наш зямляк смела і адважна. Яго служба ў авіяцыі праходзіла ў складзе гвардзейскай штурмавой 306-й Ніжне-Дняпроўскай Чырвонасцяжнай дывізіі, што ўдзельнічала ў баях на Курскай дузе, вызваленні Крывога Рога, Адэсы, пазней Румыніі, Чэхаславакіі. Менавіта за вызваленне ўкраінскіх гарадоў Рыгор Чмыхуноў быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны і Чырвонага Сцяга.
Падчас вайны малады авіятар зрабіў 118 баявых вылетаў, апошні – з аэрадрома ў Вінер-Нэйштаце ў Альпах 9 мая 1945 года.
За баявыя заслугі Рыгор Чмыхуноў быў удастоены права
ўдзельнічаць у гістарычным парадзе пераможцаў 24-га чэрвеня на Краснай плошчы ў Маскве.
Подзвігі нашых лётчыкаў-землякоў, якія ўзняліся на абарону Айчыны ад ворагаў у час суровых выпрабаванняў у гады Вялікай Айчыннай вайны, павінны назаўсёды захавацца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.
Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ.

Последние новости

Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024