Шчасце – калі займацца любімай справай

Шчасце – калі займацца любімай справай

Святлана Мацвеенка – галоўны бухгалтар ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” – у прафесіі больш за 36 год. Васемнаццацігадовай дзяўчынай прыехала яна па размеркаванні ў Кіраўскі раён пасля заканчэння Столінскага сельскагаспадарчага тэхнікума, як меркавала, на час абавязковай адпрацоўкі … а засталася на ўсё жыццё, знайшоўшы для сябе і любімую работу, і сямейнае шчасце, і яшчэ адну малую радзіму – дарагую і мілую сэрцу Кіраўшчыну. Хаця ў памяці жывуць успаміны з дзяцінства, якое прайшло на Століншчыне, дзе і зараз засталіся сваякі, дачка з сям’ёй.

Напрыканцы снежня мінулага года Святлана Уладзіміраўна прымала шматлікія віншаванні з юбілейным днём нараджэння: ад кіраўніцтва райсельгасхарчу, шматлікіх цяперашніх і былых калег па рабоце, сяброў і знаёмых. Яе шматгадовая добрасумленная праца, узорнае выкананне працоўных абавязкаў былі адзначаны Ганаровай граматай райвыканкама. Кіраўніцтва ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама ўручыла Святлане Мацвеенка Грамату за шматгадовую плённую бездакорную працу ў сістэме АПК.
Святлана Мацвеенка і дагэтуль памятае, як 1 жніўня 1984 года пераступіла парог канторы тагачаснага калгаса імя Калініна, узначальваў які Васіль Кірылавіч Дзятлаў. Маладога спецыяліста сустрэлі добра, выдзелілі куратара-настаўніка. Жанчына і дагэтуль з удзячнасцю ўспамінае вопытнага бухгалтара Наталлю Слабейка, якая ўзяла шэфства над ёй, шмат чаму навучыла, падзялілася сваім багатым вопытам і ведамі.
Літаральна за месяц да заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі Святлана выйшла замуж і засталася жыць і працаваць у Барчыцах. За час работы ад бухгалтара па разліках яна “вырасла” да галоўнага бухгалтара, кантралявала ўвесь фінансавы працэс дзейнасці сельгасарганізацыі. Першая ў раёне ўкараняла новы на той час тыпавы праграмны комплекс аўтаматызацыі бухгалтарскай і вытворчай справаздачы сельгасарганізацыі “Ніва СГП”: на базе гаспадаркі нават быў наладжаны абласны семінар-вучоба, дзе Святлана Уладзіміраўна дзялілася з калегамі сваімі напрацоўкамі, дэманстравала новыя падыходы ў рабоце.
Па словах Святланы Мац­веенка, сёння бухгалтар з камп’ютарам павінен быць на “ты”. З укараненнем новых тэхналогій работнікам бухгалтэрыі стала лягчэй: з’явілася магчымасць ўсё рабіць больш якасна і аператыўна.
Працуючы амаль чатыры дзесяцігоддзі бухгалтарам, яна сама не перастае вучыцца чамусьці новаму, цікавіцца напрацоўкамі. А калі з просьбай аб дапамозе звяртаюцца да яе калегі, асабліва маладыя, нікому не адмаўляе, бо памятае з уласнага вопыту, што пачынаць заўсёды няпроста, і вельмі цудоўна, калі ёсць каму падказаць і параіць.
Летась Святлана Уладзі­міраўна перайшла на працу ў ААТ “Кіраўскае рай­аграпрамтэхзабеспячэнне”. Кіраўніцтва задаволена яе высокапрафесійным узроўнем ведаў і кампетэнтнасцю, вопытам і акуратнасцю.
Усё сваё працоўнае жыццё Святлана Мацвеенка імкнецца ставіцца да справы добрасумленна і адказна. Таму за гады работы атрымала нямала Ганаровых грамат і падзяк, на працягу 5 год была прызнана “Лепшай па прафесіі” ў штогадовым раённым спаборніцтве.
Сябе жанчына лічыць шчаслівым чалавекам: ёсць любімая работа, якой прысвечана шмат год, павага сярод калег, цудоўныя дзеці і самыя лепшыя і пя­шчотныя ўнукі. Самае галоўнае, азіраючыся на мінулыя гады, Святлане Уладзіміраўне нічога не хочацца мяняць, а значыць – гэта яе лёс і правільна абраны жыццёвы шлях…
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024