Жыццё ён прысвяціў Радзіме… 30 студзеня – 126 год з дня нараджэння Кірылы Арлоўскага

Жыццё ён прысвяціў Радзіме… 30 студзеня – 126 год з дня нараджэння Кірылы Арлоўскага


30 студзеня – чарговая гадавіна з дня нараджэння нашага земляка, легендарнага старшыні калгаса “Рассвет” Кірылы Пракопавіча Арлоўскага. Ён з’явіўся на свет у 1895 годзе ў мнагадзетнай сялянскай сям’і ў вёсцы Мышкавічы. За сваё жыццё прайшоў гераічны баявы і працоўны шлях.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны лёс К.П.Арлоўскага быў звязаны з разведкай, органамі УНК, НКУС і НКДБ. За граматна праведзеныя аперацыі разведвальна-дыверсійнай групы НКДБ “Сокалы” падчас Вялікай Айчыннай вайны падпалкоўнік дзяржбяспекі Кірыла Арлоўскі быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
У ліпені 1944 года К.П.Арлоўскі падаў заяву на імя Сталіна з просьбай дазволіць яму ўзначаліць калгас на сваёй малой радзіме – у Мышкавічах і выдзеліць крэдытныя грашовыя сродкі на развіццё гаспадаркі. Яго зварот быў задаволены. Свае абяцанні К.П.Арлоўскі выканаў: праз некалькі год аб поспехах “Рассвета” даведаўся ўвесь былы Савецкі Саюз. За працоўныя дасягненні быў удастоены звання Героя Сацыялістычнай працы.
Кіраўчане свята шануюць памяць пра легендарнага земляка. У Мышкавіцкім СДК і СШ №2 імя К.П.Арлоўскага маюцца музеі К.П.Арлоўскага, дзе захоўваюцца яго асабістыя рэчы, архіўныя дакументы, фотаздымкі, інфармацыя пра яго баявыя і працоўныя подзвігі. Частыя госці ў музеях – школьнікі. Рабяты заўсёды з задавальненнем слухаюць гісторыю складанага, але гераічнага жыцця Кірылы Пракопавіча, пра яго шчырую любоў да сваёй малой радзімы, да вяскоўцаў.
К.П.Арлоўскі стаў прататыпам героя ў мастацкім фільме “Старшыня”, дзе ярка раскрываецца тэма вяртання галоўнага героя стужкі ў родную вёску, каб аднавіць разбураную фашыстамі калгасную гаспадарку, яго неймаверным жаданні прынесці карысць сваёй Радзіме.
Лёс так распарадзіўся, што студзень стаў і апошнім месяцам яго жыцця: 13 студзеня 1968 года К.П.Арлоўскага не стала.

Последние новости

Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024