Прадстаўнікі Кіраўшчыны прынялі ўдзел у першым абласным форуме сельскай моладзі

Прадстаўнікі Кіраўшчыны прынялі ўдзел у першым абласным форуме сельскай моладзі

 

На мінулым тыдні ў г.Горкі прайшоў першы абласны форум сельскай моладзі. Удзел у яго рабоце прынялі і прадстаўнікі нашага раёна: юрысконсульт КСУП “Чырвоны баец” Кацярына Глушакова, в.а. начальніка аддзела забеспячэння ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Раман Шапавалаў, выкладчык замежнай мовы Жыліцкага сельгаскаледжа Лізавета Бяляўская.
Кацярына ГЛУШАКОВА, юрысконсульт КСУП “Чырвоны баец”, удзельніца абласнога форуму сельскай моладзі:

— Удзел у абласным форуме сельскай моладзі, які прайшоў на базе Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, прыняло каля 50 маладых спецыялістаў з розных сфер дзейнасці: АПК, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, былі тут прадстаўнікі калектыўных, фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак Магілёўшчыны.
На пляцоўцы перад вучэбным корпусам нашай увазе быў прадастаўлены маладзёжны флэшмоб “Мы — за здаровы лад жыцця! Далучайся!”. Затым, падзяліўшыся на дзве группы, мы прынялі ўдзел у дзелавой гульні “Я — будучы кіраўнік”, за 7 мінут падрыхтавалі і прэзентавалі крэатыўныя праекты для сельскай мясцовасці.
Быць у ліку дэлегатаў абласнога форуму сельскай моладзі і прадстаўляць на ім наш раён для мяне было вельмі ганарова. Да таго ж, ад імя моладзі Кіраўшчыны мне было даручана трымаць слова перад удзельнікамі мерапрыемства.
Што тычыцца маёй працы ў галіне аграпрамысловага комплексу, то гэта — асэнсаваны выбар, з якім я вызначылася яшчэ ў школе. З дзяцінства бацькі прывівалі мне любоў да працы, да сваёй малой радзімы.
Пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі я вярнулася ў свой раён, на першае працоўнае месца. Сустрэлі мяне добра: прадаставілі жыллё, выплацілі грашовую дапамогу, стварылі камфортныя ўмовы для працы. За мной, як за маладым спецыялістам, быў замацаваны больш вопытны настаўнік, які дапамагаў і словам, і справай.
Асабіста для мяне работа ў сельскай гаспадарцы — добрая школа жыцця і неацэнны вопыт, які, упэўнена, спатрэбіцца ў дасягненні пастаўленых мэт. Мне неабыякавая будучыня Беларусі, а таксама маёй малой радзімы. Як і большасць маладых беларусаў, я імкнуся зрабіць свой уклад у развіццё і працвітанне нашай краіны, у паляпшэнне дабрабыту яе жыхароў.
Зараз я навучаюся ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.Упэўнена, што ў будучым атрыманыя тут веды спатрэбяцца мне ў працы, далейшым кар’ерным росце.
Адносна ўдзелу ў абласным форуме сельскай моладзі хацелася б адзначыць, што падобныя мерапрыемствы для нас — цудоўная магчымасць спасцігаць штосьці новае, пераймаць вопыт іншых, дзяліцца сваімі напрацоўкамі і поглядамі на пабудову сучаснай Беларусі.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024