І наперадзе зноў кіламетры дарог… Прафесійнае свята адзначаюць аўтамабілісты Кіраўшчыны

І наперадзе зноў кіламетры дарог… Прафесійнае свята адзначаюць аўтамабілісты Кіраўшчыны

На рахунку вопытнага вадзіцеля-міжнародніка філіяла аўтапарка №14 Паўла Храмовіча тысячы кіламетраў дарог і перавезеных грузаў. Усе ведаюць яго як працавітага, добрасумленнага працаўніка. Ён заўсёды ўтрымлівае давераны яму аўтамабіль ў тэхнічна спраўным стане.

Напэўна, кожнаму з нас, нягледзячы на вялікую колькасць асабістых аўтамабіляў, хоць аднойчы даводзілася карыстацца грамадскім транспартам. У час руху аўтобуса мы, пасажыры, зручна ўладкаваўшыся ў крэсле, адпачываем, бо упэўнены, за рулём — вопытныя, правераныя дарогамі і часам людзі, якім можна давяраць. Менавіта такія працуюць у філіяле “Аўтапарк №14” ААТ “Магілёўаблаўтатранс”.

Бягучы год для аўтатранспартнага прадпрыемства складваецца даволі паспяхова. Выручка ад аўтобусных перавозак рэгулярнага руху склала 745,5 тыс.руб. ці 123,7% да мінулага года. Перавезена больш за 311 тыс. пасажыраў. Для камфорту сваіх кліентаў аўтапарк набыў новы аўтобус “Газель NEXT”.
Нядрэнныя паказчыкі ў рабоце дэманструе і калектыў парка грузавых аўтамабіляў. За 9 месяцаў імі перавезена больш за 100 тыс. т грузаў (160,1% да адпаведнага ўзроўню мінулага года). Выручка ад грузаперавозак склала 489,7 тыс.руб. (144,7% да 2018 г.).
Нядрэнна папрацаваў аўтапарк №14 і па экспарту грузавых перавозак: ён склаў больш за 27 тыс. долараў ЗША, што ў 4,3 разы больш узроўня мінулага года.
Усё гэта дазволіла перавыканаць яшчэ адзін важны паказчык — узровень заработнай платы: за 9 месяцаў бягучага года яна склала 678,9 руб (126,2%, пры заданні 100,7%).
Стабільна і зладжана працуе калектыў дыягнастычнай станцыі. За 9 месяцаў бягучага года тэхнічны агляд тут прайшло 3377 аўтамабіляў, а выручка склала 59,8 тыс. руб (113,7% да 2018 г.).
Спецыялісты станцыі право­дзяць дасканалае абследаванне кожнага аўтатранспартнага сродку, выяўляючы нават самыя дробныя недахопы ў спраўнасці тэхнікі. Можна быць упэўненымі, што пасля іх строгага кантролю па дарогах ездзяць толькі тэхнічна бяспечныя аўтамабілі.
Несумненна, усе гэтыя паказчыкі — вынік стараннай працы ўсяго калектыву аўтапарка №14. Кожны на сваім участку імкнецца з максімальнай аддачай выканаць пастаўленую задачу, каб не падвесці калег і кіраўніцтва.
Многія з работнікаў аддалі гэтай рабоце шмат гадоў свайго жыцця. Уліваецца ў калектыў і дастойная маладая змена, якая пераймае ад больш вопытных калег прамудрасці прафесіі.
У сувязі з прафесіянальным святам шэраг лепшых работнікаў будзе адзначаны заслужанымі ўзнагародамі. Вадзіцелі грузавых аўтамабіляў будуць узнагароджаны ад ААТ “Мінаблаўтатранс” нагрудным знакам “За работу без аварый”: Васіль Рэвякін — І ступені, Ігар Маскалёў — ІІ ступені. Падзячным пісьмом райвыканкама будзе адзначаны вадзіцель Пётр Мухін. Ганаровыя граматы аўтапарка №14 будуць уручаны вадзіцелям Васілю Рэвякіну, Паўлу Храмовічу і слесару па рамонце аўтамабіляў Сяргею Карпаву.

Інжынер тэхнічнага агляду тран­с­партных сродкаў Павел Бяляўскі.

З адказнасцю ставіцца да справы вядучы эканаміст Анастасія Каранкевіч.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024