Упэўненымі крокамі рухацца наперад – дэвіз Кіраўскага райспажыўтаварыства

Упэўненымі крокамі рухацца наперад – дэвіз Кіраўскага райспажыўтаварыства

Напярэдадні Дня кааперацыі старшыня праўлення райспажыўтаварыства Святлана САРОКА расказазвае, з якімі вынікамі ў сваёй дзейнасці калектыў сустракае свята, а таксама дзеліцца планамі развіцця гандлёвай сеткі раёна, агучвае новыя падыходы ў рабоце:

– Адразу адзначу, што прафесійнае свята сустракаем з дастойнымі паказчыкамі па многіх сферах дзейнасці. Сярод галоўных падзей – прысуджэнне нашаму калектыву вышэйшай узнагароды Белкаапсаюза – “Ганаровага знака” па выніках работы за 2020 год адразу ў дзвюх намінацыях – “За высокія дасягненні ў арганізацыі грамадскага харчавання” і “За высокія дасягненні ў арганізацыі кааператыўнай работы”. За вялікі асабісты ўклад у развіццё галін дзейнасці спажывецкай кааперацыі Ганаровай граматы Магілёўскага аблспажыўсаюза ўдастоена намеснік галоўнага бухгалтара па ўліку Тамара Каранкевіч, Падзяка праўлення аб’яўлена пекару 5 разрада вытворчага аддзела Таццяне Чабан.
Па сістэме Белкаапсаюза наша райспажыўтаварыства ў ліку лепшых па аб’ёму рознічнага тавараабароту і па ўдзельнай вазе. Асноўную стаўку робім на продаж тавараў беларускай вытворчасці.
Штогод імкнемся не толькі ўтрымаць, але і прымножыць дасягнутыя поспехі.

Многія кіраўчане і госці горада ведаюць прадаўца магазіна «Мясная лаўка» Іну Комар як ветлівага і добразычлівага работніка, які з увагай ставіцца да пакупнікоў. Да прафесійнага свята спажыўкааперацыі Іне Мечаславаўне прысвоена званне «Заслужаны ветэран працы калектыву»

Адной з галоўных з’яўляецца гандлёвая сфера. У сувязі з далучэннем да нашага райспажыўтаварыства ў маі мінулага года Бабруйскага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства гандлёвая сетка зараз складае 113 стацыянарных аб’ектаў, 9 аўтамагазінаў і 5 павільёнаў.
Працягваем работу па аўтаматызацыі аб’ектаў гандлю: па гэтым паказчыку мы першыя ў вобласці. Гэта дазволіла нам павялічыць рознічны тавараабарот, весці аўтаматызаваны колькасны і цэнавы ўлік, кантраляваць наяўнасць тавараў у рэжыме рэальнага часу, а таксама значна зменшыць дакументаабарот.

Працоўны стаж повара кафэ «Смажанка» Алены Палянскай у сістэме спажыўкааперацыі складае больш за 40 год. Алена Ула­дзіміраўна – сапраўдны майстар сваёй справы. Яе торты і іншыя кандытарскія вырабы заўсёды зачароўваюць прыгажосцю і цудоўным смакам. За шматгадовую, добрасумленную працу Алена Палянская адзначана Ганаровай граматай райспажыўтаварыства.

З кожным годам пакупнікі становяцца больш патрабавальнымі як да якасці тавараў, абслугоўвання, так і да інтэр’еру гандлёвых і грамхарчаўскіх аб’ектаў. Таму работа па рамонце і перааснашчэнні нашых кропак вядзецца на пастаяннай аснове і будзе працягвацца далей.
За мінулы год прадпрыемствамі грамхарча рэалізавана тавараў і прадукцыі на суму 2,4 млн.руб. Лідарам тут не першы год з’яўляецца кафэ “Смажанка”: было рэалізавана прадукцыі на 1,3 млн. руб.
Нягледзячы на пэўныя складанасці – такія, як пандэмія, увя­дзенне масачнага рэжыму і пэўных эпідэміялагічных мер, якія не лепшым чынам паўплывалі на дзейнасць кропак грамхарчу, – гэтая галіна здо­лела ўтры­маць лідзірую­чую пазіцыю ў сістэ­ме Магілёўскага аблспажыўсаюза. На рахунку нашага грамхарчу – 2 месца па рознічным тавараабароце.
Прыярытэтным накірункам у рабоце застаецца павелічэнне аб’ёму вытворчасці ўласнай прадукцыі. Летась праз гандлёвыя сеткі яе рэалізавана на 1 млн. руб. (каля 31% у рознічным тавараабароце). Нельга не адзначыць зладжаную работу аддзела па нарыхтоўках. Менавіта наша прадпрыемства дапамагае жыхарам раёна рэалізаваць вырашчаную імі прадукцыю. Для гэтага маецца 17 прыёманарыхтоўчых пунктаў, працуе 43 штатных і пазаштатных нарыхтоўшчыкі. Па выніках работы за мінулы год па аб’ёмах нарыхтоўчага абароту сярод раёнаў рэспублікі мы занялі па Белкаапсаюзу 3 месца.

Хутка і своечасова дастаўляе прадукты і тавары па магазінах нашага раёна і суседняга Бабруйскага ва­дзіцель Дзмітрый Комар. Кіраўніцтва райспажыўтаварыства задаволена яго адказным стаўленнем да даручанай справы

Наша райспажыўтаварыства з’яўляецца ў раёне вядучым вытворцам прадуктаў харчавання. У прамысловай галіне функцыянуе цэх хлебапячэння, па вытворчасці паўфабрыкатаў, пашывачны цэх, участак па вытворчасці кормасумесей, квасільна-засолачны пункт. Выраблена прадукцыі на 3,4 млн. руб. (тэмп росту склаў 102,2%). Наша райспажыўтаварыства па аб’ёму вытворчасці прадукцыі займае каля 9% ад агульнага аб’ёму па Магілёўскай вобласці і знаходзіцца на 5 месцы ў сістэме аблспажыўсаюза.
Карыстаюцца папулярнасцю ў пакупнікоў як нашага раёна, так і суседняга Бабруйскага мясная, хлеба- і белабулачная, кандытарская прадукцыя райспажыўтаварыства.
Калі ўвогуле прааналізаваць работу аддзелаў, то варта адзначыць, што калектывы кожнага з іх імкнуцца выконваць даведзеныя заданні, не спыняюцца на дасягнутым, шукаюць магчымасці рухацца наперад, развівацца.
Аб рабоце, напрацоўках і дасягненнях можа гаварыць шмат, але нельга не адзначыць, што дасягнутае – агульная заслуга ўсяго калектыву. Многія нашы работнікі прысвяцілі галіне райспажыўтаварыства не адзін дзясятак год, таму да прафесійнага свята ім будзе прысвоена званне “Заслужаны ветэран працы калектыву”. Сярод адзначаных – цеставод вытворчага аддзела Наталля Каванская, прадавец магазіна “Мясная лаўка” Іна Комар, кухонны рабочы кафэ “Смажанка” Наталля Рудак, прадавец гастранома “Меркурый” Наталля Белаглазава, прадавец магазіна “Родны кут” Валянціна Гапеева, вартаўнік Алег Еўдакімаў, вадзіцель Дзмітрый Комар, аператар ЭВМ Іна Цмыг.
Ганаровымі граматамі райспажыўтаварыства ўзнагароджаны: повар кафэ “Смажанка” Алена Палянская, першы намеснік старшыні праўлення Таццяна Акушэвіч, прадавец магазіна “Прамтавары” Любоў Бяляўская, “Кулінарыя” – Анжэла Малашкіна. Фотаздымкі шэрагу лепшых работнікаў будуць занесены на Дошку гонару райспажыўтаварства.
Хачу адзначыць, што слоў удзячнасці заслугоўвае кожны наш работнік, хто штодня сваёй стараннай працай імкнецца задаволіць патрэбы і запыты нашых пакупнікоў і спажыўцоў. Вось у гэтым, несумненна, і ёсць галоўны сакрэт стабільнай і паспяховай работы нашага райспажыўтаварыства.
Падрыхтавала
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Якасць паслуг – на першым плане

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Дарогамі памяці»

7 мая 2024
Читать новость
Общество

По итогамVII Всебелорусского народного собрания

7 мая 2024
Читать новость
Общество

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Российская делегация образовательных учреждений посетила Кировщину

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх