Дзень ведаў у Жылічах

Дзень ведаў у Жылічах

Ва ўтульным, па-святочнаму ўпрыгожаным двары Жыліцкага НПК ДС-СШ адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Тут сабраліся вучні, настаўнікі, бацькі, госці, каб адзначыць надыход новага навучальнага года.

Прысутных з Днём ведаў павіншавала член райвыканкама, галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова і пажадала рабятам поспехаў у  навучанні, прымнажэння дасягненняў па ўсіх напрамках дзейнасці, творчага настрою. Ад райвыканкама навучальна-педагагічны комплекс атрымаў у падарунак сертыфікат на набыццё тэхналагічнага абсталявання, які быў уручаны дырэктару Андрэю Кахно. Ён выказаў шчырыя словы пажаданняў вучням і педкалектыву. Іх таксама павіншавала старшыня Добасненскага сельскага Савета дэпутатаў Галіна Шчур.

Дырэктар КСУП “Жылічы” Андрэй Валынцаў заахвоціў грашовымі прэміямі выдатнікаў вучобы – дзяцей працаўнікоў сельгаспрадпрыемства, а таксама ўстанова адукацыі атрымала ў падарунак кухонны посуд.

Сапраўднымі імяніннікамі адчувалі сябе на лінейцы сямёра першакласнікаў – на іх была звернута добразычлівая ўвага, ім жадалі ўпэўненага старту ў цікавае  падарожжа па Краіне ведаў. Адзінаццацікласнікі кожнаму з “навабранцаў” уручылі кнігу “Беларусь – наша Радзіма” – падарунак ад Прэзідэнта нашай дзяржавы.

Дарэчы, будучыя выпускнікі таксама былі ў цэнтры ўвагі – ім выказалі пажаданні правесці апошні год у школе максімальна эфектыўна, з карысцю для дасягнення вызначаных мэт.

Прагучаў першы званок, які абвясціў аб пачатку новага навучальнага года. Усе рабяты накіраваліся ў кабінеты, першы ўрок прайшоў па тэме «Я вырос здесь, и край мне этот дорог».

Урачыстая лінейка, якая азнаменавала пачатак новага навучальнага года, адбылася і ў Жыліцкім сельгаскаледжы.

 

 

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024