21 верасня — Міжнародны дзень міру

21 верасня — Міжнародны дзень міру

Заснаваўшы гэты Дзень, Генеральная Асамблея ААН прысвяціла яго ўмацаванню ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і на міжнародным узроўні.
Першы Міжнародны дзень міру быў праведзены ў верасні 1982 года. ААН прапанавала ўсім краінам і народам спыняць у гэты Дзень ваенныя дзеянні і праводзіць адукацыйныя інфармацыйныя акцыі па праблемах міру.
Традыцыйна ў трэці аўторак верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень міру. Ён прызваны звярнуць асаблівую ўвагу грамадскасці на праблему захавання міру і спакою ва ўсім свеце.
Аб дзейнасці раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” расказала яе старшыня Вольга Гаршкова:

— Мір быў і застаецца галоўнай каштоўнасцю для любога чалавека. І імкненне жыць у міры і спакоі — агульнае для ўсіх людзей на планеце, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці, месца пражывання, узросту і сацыяльнага становішча.
Кожны год Міжнародны дзень міру прысвечаны пэўнай тэме. Тэма 2018 года — “Права на мір: 70 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека”.
Тэкст Дэкларацыі з’явіўся вынікам цеснага ўзаемадзеяння спецыялістаў у галіне права, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны планеты. Упершыню ў гісторыі чалавецтва быў прыняты дакумент, які абвясціў неабходнасць абароны асноўных правоў чалавека. Дэкларацыя перакладзена больш чым на 500 моў свету.
Падзеі апошніх гадоў — войны, тэрарызм, баявыя дзеянні ў розных краінах свету яшчэ больш абумовілі актуальнасць і неабходнасць устанаўлення міру ва ўсім свеце.
Мір — гэта штодзённая рэальнасць, калі дзеці ходзяць у школу, дарослыя — на працу, моладзь атрымлівае абраную спецыяльнасць, кожны займаецца любімай справай, і жыццё ідзе сваёй чарадой. Але, на жаль, для многіх людзей у сучасным грамадстве мір — гэта не рэальнасць, а мара, да якой яны імкнуцца.
У прыярытэце дзейнасці нашай раённай арганізацыі — шэраг сацыяльна значных праграм: “Памяць”, “Клопат”, “Падтрымка дзіцячых праграм”, “Дзіця міру”, “Падтрымка таленавітай моладзі”, “Год малой радзімы”, “За здаровы лад жыцця” і многія іншыя важныя для грамадства акцыі і праекты.
У бягучым годзе па ініцыятыве ГА “Беларускі фонд міру” у рэспубліцы быў праведзены паэтычны конкурс “Шчасце — жыць у мірнай краіне!”. Свае сілы паспрабавалі ў ім і рабяты з нашага раёна.
У лік прызёраў абаснога этапу конкурсу трапіла чацвёра кіраўчан: Кацярына Волкава з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Анастасія Прусянкова з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, Вікторыя Мітраховіч з НПК “Дабаснянскі ДС-СШ”, Уладзіслаў Сарокін з Баравіцкай СШ.
У выніку Кацярына Волкава стала пераможцай абласнога этапу конкурсу. Ёй выпала ганаровае права прыняць удзел у мерапрыемствах, дзе адбылася прэзентацыя кнігі “Дзеці за мір”, якія прайшлі ў г.Мінску.
Падчас праводзімага Тыдня міру рабятам будуць уручаны дыпломы прызёраў і сувеніры.
Штогадовай добрай традыцыяй стала правядзенне акцыі “Дзіця міру”. Сем’і, у якіх 21 верасня нарадзілася дзіцяці, атрымліваюць пасведчанне, што іх малыш становіцца ўладальнікам ганаровага звання “Дзіця міру”, бацькам уручаюцца каштоўныя падарункі і паштоўкі, аказваецца матэрыяльная дапамога.
У бягучым годзе на рахунак раённай арганізацыі Фонду міру паступіла ахвяраванняў на суму 5482 рубля.
Значны ўклад унеслі працоўныя калектывы райбальніцы, РАНС, аддзелаў райвыканкама, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, ААТ “Дабаснянскае”, раёна электрасетак і многія іншыя. Хочацца выказаць удзячнасць за разуменне і падтрымку ўсім неабыякавым людзям. Толькі разам мы здольныя зрабіць многае для ўмацавання міру, сяброўства, згоды і гуманізму.
Атрыманыя сродкі выкарыстоўваюцца на добрыя справы. Сярод іх — ушанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з нагоды Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, асабістых юбілейных святаў. Сумесна с раённай арганізацыяй ГА “Белая Русь” набылі халадзільнік для пакою ветэранаў вайны ў райбальніцы.
Адно са значных накірункаў дзейнасці — падтрымка таленавітай і адоранай моладзі. Не пакідаем сам насам з праблемамі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дапамаглі рабятам з малазабяспечаных сем’яў падрыхтавацца да новага навучальнага года. Прымалі ўдзел у правядзенні ўрачыстага сходу, прысвечанага падвядзенню вынікаў работы галін народнай гаспадаркі і правядзення раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”.
У сваёй дзейнасці цесна супрацоўнічаем з раённымі арганізацыямі грамадскіх аб’яднанняў “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, раённай структурай «Белая Русь», піянерскай арганізацыяй, «БРСМ» і інш.
Мір — гэта галоўнае багацце, якое трэба берагчы. Мы памятаем, праз што давялося прайсці беларускаму народу, каб абараніць сваю зямлю ад ворага, атрымаць незалежнасць
і свабоду, і зараз Беларусь імкнецца падтрымліваць мір і бяспеку, дапамагаючы ў гэтым іншым краінам.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024