Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук правёў прыём грамадзян у КСУП “Барчыцы-агра”

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук правёў прыём грамадзян у КСУП “Барчыцы-агра”

_MG_80612

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук правёў прыём грамадзян у адміністрацыйным будынку КСУП “Барчыцы-агра”, а таксама “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў Скрыпліцкага сельсавета.

Трэба адзначыць, што падчас папярэдняга запісу на прыём ніхто не зарэгістраваўся. Аднак у гэты дзень жыхарка Барчыц Ганна Гурэйчыкава завітала да дырэктара КСУП “Барчыцы-агра” Уладзіміра Ядчанкі па асабістым пытанні і вырашыла зайсці да дэпутата. Як адзначыла жанчына, ніякіх нявырашанных і хвалюючых пытанняў у яе няма. Наадварот, выказала словы ўдзячнасці Уладзіміру Ядчанку за ўвагу і дапамогу пажылым людзям, асабліва былым работнікам сельгаспрадпрыемства. Дарэчы, Ганна Гурэйчыкава калісьці шмат гадоў адпрацавала тэхнікам-асемянатарам. Па словах жанчыны, па магчымасці, вырашае праблемы сяльчан і старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Рышкевіч.
У працэсе размовы жанчына запыталася ў дэпутата, ці прадугледжаны ёй зараз якія-небудзь ільготы і сацыяльныя гарантыі, як былому вязню фашысцкіх канцлагераў. Ігар Кананчук даручыў свайму памочніку даць жанчыне падрабязны пісьмовы адказ па да­дзеным пытанні. 
На “прамую тэлефонную лінію” звярнуўся адзін грамадзянін: ён запытаўся наконт магчымасці павышэння закупачных цэн на малако, прымаемае ад прыватных асоб. Па дадзеным пытанні заяўнік будзе праінфармаваны дадаткова.
Пасля правядзення прыёму грамадзян і “прамой тэлефоннай лініі” Ігар Кананчук наведаў шэраг размешчаных у цэнтры аграгарадка ўстаноў: Барчыцкі НПК ДС-СШ, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. У размове з работнікамі дэпутат цікавіўся ўмовамі і магчымасцямі аказання сяльчанам жыццёва неабходных паслуг.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Ігар Кананчук канстатаваў, што ў цэлым тэрыторыя аграгарадка Барчыцы мае прывабны выгляд, бачна — многае робіцца дзеля паляпшэння ўзроўню жыцця людзей на вёсцы. Значная заслуга ў гэтым — дырэктара мясцовага сельгаспрадпрыемства, старшыні сельвыканкама, дэпутатаў, вясковых старастаў і саміх жыхароў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024