Дзяжурны па… маі

Дзяжурны па… маі

“Помнит Вена, помнят Альпы и Дунай тот цветущий и поющий яркий май…” У першую чаргу май асацыіруецца з Днём Перамогі. І калі прыгадваеш пра падзеі апошняга веснавога месяца, так і круцяцца ў галаве гэтыя радкі з песні беларускага кампазітара Ігара Лучанка “Майскі вальс”, якая ўпершыню прагучала ў эфіры тэлебачання ў 1985 годзе ў выкананні народнага артыста Беларусі Яраслава Еўдакімава. Аднак пра ўсё па парадку.
У народзе май паэтычна называюць юнацтвам года і сэрцам вясны, урачыстасцю зеляніны, бо ён апранае прыроду ў новае адзенне. А яшчэ гэта месяц-свята: радасна спяваюць птушкі, квітнеюць сады, шумяць лісцем лясы, імкнуцца ў рой травы і кветкі… Нездарма, нашы продкі называлі яго траўнем. А вось слова “май” прыйшло ў нашу мову з грэчаскай – “maius” – у гонар Майі, багіні прыроды.
Святочным месяц выдаўся не толькі для прыроды, але і для грамадства. Чаргу ўрачыстасцей распачало Свята працы – 1 Мая. На Кіраўшчыне быў наладжаны шэраг мерапрыемстваў, праслаўляючых чалавека стваральнай працы. Звяртаючыся да ўдзельнікаў аднаго з іх, старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава дала кіраўчанам наказ: “Шчыруйце і стварайце ў імя Кіраўскага раёна і ва славу роднай Беларусі!”. Традыцыйна, 1 мая адбыўся лёгкаатлетычны крос на прызы прафсаюзных арганізацый і раённай газеты “Кіравец” і велаакцыя “За здароўем – на веласіпедзе!”.
Цэнтральнае месца ў карагодзе майскіх
падзей заняў, вядома ж, Дзень Перамогі. Сёлета кіраўчане і госці раёна прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах. Акрамя традыцыйных з’явіліся і новыя формы святкавання. Напрыклад, упершыню была праведзена акцыя “Акно Перамогі”: кіраўчане афармлялі вокны кватэр і дамоў, устаноў і арганізацый сімваламі Вялікай Перамогі. У рамках патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае!” быў устаноўлены банэр “Сцяна памяці”, на якім кожны жадаючы размяшчаў фотаздымкі сваіх родных, якія прайшлі праз пакуты вайны.
14 мая грамадскасць Кіраўшчыны далучылася да святкавання Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У гонар свята на плошчы імя Кірава быў дадзены старт патрыятычнай эстафеце “Пад сцягам Радзімы!”. У гэты ж дзень 73 выпускнікі школ раёна прынялі ўдзел у першым у гісторыі адукацыі Беларусі цэнтралізаваным экзамене, які адбыўся на базе СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
15 мая ўвага грамадскасці была прыцягнута да Дня сям’і. З нагоды гэтай падзеі ў рамках фестывалю “Сям’я – за мір і стварэнне!” у гарадскім парку адбылося квест-падарожжа “7-я ФЕСТ”; у аддзеле ЗАГС райвыканкама – круглы стол – у рамках рэспубліканскай акцыі “Мая краіна – мая сям’я”, іншыя разнастайныя мерапрыемствы.
У раёне асаблівая ўвага надаецца фарміраванню турыстычнага кластара, як новай галіны эканомікі. Акцэнт на гэтым пытанні быў зроблены падчас пасяджэння міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызму пры Магілёўскім аблвыканкаме, які адбыўся на базе Кіраўскага раёна. Удзельнікі пасяджэння падрабязна пазнаёміліся з турыстычным патэнцыялам Кіраўшчыны.
Насычаным выдаўся май для аматараў спартыўных баталій. Тры дні запар Кіраўск жыў спаборніцтвамі рэспубліканскага ўзроўню, на стадыёне СДЮШАР адбылося адкрыццё новага сезону па пляжным футболе. Па традыцыі, у яго рамках у 10-ы раз прайшоў матч за званне ўладальніка Суперкубка Рэспублікі Беларусь сярод мужчынскіх каманд. Прайшоў I тур XVI чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па бічсоккеру; адбылося першынства Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе сярод юнакоў.
Устаноўчая канферэнцыя Кіраўскага раённага аб’яднання Беларускай партыі “Белая Русь” таксама адбылася ў справаздачным месяцы.
Моладзь Кіраўшчыны была запрошана на “Маладзёжны кірмаш вакансій”: прадстаўнікі 10 прадпрыемстваў і арганізацый раёна прапанавалі маладым людзям 142 вакансіі для працаўладкавання ў перыяд летніх канікулаў.
Адметныя падзеі адбыліся ў духоўным жыцці. 18 мая 20-годдзе адзначыла Любоніцкая Косма-Даміянаўская царква. У Свята-Пакроўскім храме Кіраўска прайшлі курсы духоўнай аналітыкі. 22 слухачы абмяркоўвалі з настаяцелем храма пратаіерэем Дзімітрыем Первіем прадумовы, ход і вынікі Вялікай Айчыннай вайны. Па заканчэнні курсаў ім былі ўручаны адпаведныя пасведчанні.
Для дзяцей, бадай, самай яскравай падзеяй месяца стала свята апошняга званка, якое прайшло ва ўсіх школах раёна 25 мая.
Напрыканцы месяца стартавала “зялёнае жніво”, у сельгасарганізацыях пачаліся работы па ўборцы траў першага ўкосу, нарыхтоўцы кармоў. Тон задалі рупліўцы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, якія выйшлі на касавіцу першымі.
31 мая было азнаменавана Сусветным Днём без тытуню. Сусветная кампанія супраць курэння сёлета прайшла пад дэвізам “Вырошчваць харчаванне, а не тытунь”: тытунёвая прамысловасць перашкаджае спробам замяніць тытунь іншымі культурамі, што садзейнічае развіццю сусветнага харчовага крызісу.
У апошні месяц вясны віншаванні з нагоды прафесійных святаў прымалі работнікі радыё, тэлебачання і сувязі; фізкультуры і спорту; журналісты; медыцынскія сёстры.
Гэта далёка не поўны пералік падзей, якімі жыў раён на працягу мая. Мы прыгадалі самыя адметныя і яскравыя з іх. Кожны дзень журналісты “Кіраўца” спяшаюцца расказваць і паказваць вам тое, што адбываецца вакол нас, на старонках газеты, у сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Дзякуй, што вы застаецеся разам з намі! Не забудзьцеся аформіць падпіску на любімую раённую газету!
“Дзяжурыла” Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость
Общество

VII Всебелорусского народного собрания

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Наследие героя

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Пад мірным небам Беларусі

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Победному Маю посвящается…»

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Праздничная афиша 9 Мая

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: бросать страну, миллионы людей в горнило войны – это не ко мне

7 мая 2024
Читать новость
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Якасць паслуг – на першым плане

7 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Стрелка вверх