Кіраўскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў: “Дзейнічаць у інтарэсах працоўных!”

Кіраўскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў: “Дзейнічаць у інтарэсах працоўных!”

Глёкава

На пасяджэнні Савета раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў быў разгледжаны шэраг пытанняў. Сярод асноўных — аб ходзе выканання ў раёне комплексу мер па рэалізацыі ў сістэме Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Былі таксама абмеркаваны вынікі праведзенага маніторынга па захаванні заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях раёна. Падчас урачыстай часткі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю.

Удзел у рабоце пасяджэння прыняла прадстаўнік абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вольга Дамінікава. Амаль 50 старшынь “пярвічак” прадстаўлялі свае арганізацыі і прадпрыемствы.
Са справаздачным дакладам выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Глекава. Яна спыніла ўвагу прысутных на аспектах, на якія распаўсюджваецца сфера ўплыву арганізацыі. У першую чаргу, гэта абарона правоў і законных інтарэсаў працуючага чалавека. Адзначалася, што прафсаюзамі зроблена шмат чаго. Так, у Калектыўных дагаворах з’явілася больш канкрэтыкі ў дачыненні да маральнага і матэрыяльнага заахвочвання работнікаў, агавораны метады падтрымкі асобных катэгорый, напрыклад, маладых спецыялістаў. Прафсаюзы імкнуцца асаблівую ўвагу надаваць кантролю за выкананнем наймальнікамі заканадаўства аб працы і ахове працы. Напрыклад, у бягучым годзе ў нашым раёне не было выпадкаў затрымкі заработнай платы ці яе нявыплаты.
Алена Глекава адзначыла, што раённая ўлада заўсёды ідзе насустрач прафсаюзным ініцыятывам. У сваю чаргу, раённае аб’яднанне садзейнічае вырашэнню праблемных пытанняў паміж работнікамі і наймальнікамі. У сувязі з правя­дзеннем аптымізацыі ў арганізацыях і на прадпрыемствах на пастаянным кантролі прафсаюзаў знаходзяцца пытанні працаўладкавання вызваленых работнікаў. Прадстаўнікі прафсаюзаў кантралююць захаванне норм і станові­шча раённага пагаднення і калектыўных дагавораў у частцы прадастаўлення дадатковых правоў і гарантый работнікам.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў давяла да ведама прысутных вынікі мініторынгу па захаванні заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях раёна. Як адзначалася, рэйдавай групай на правераных аб’ектах было выяўлена 47 парушэнняў. 18 з іх былі тэрмінова выпраўлены, астатнія знаходзяцца пад кантролем членаў камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму.
У сувязі з тым, што некаторыя члены Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў больш не з’яўляюцца старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый, было прынята рашэнне аб ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у састаў Савета. Да­дзеная працэдура была праведзена шляхам адкрытага галасавання.
На пасяджэнні Савета было закранута шмат важных пытанняў, вызначыны прыярытэты на будучыню.
Напрыканцы пасяджэння былі агучаны вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю. Першае месца заняла пярвічная прафсаюзная арганізацыя раённай бальніцы (старшыня прафкама Алег Дворкін), другое — Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева (старшыня Ефрасіння Масюковіч), трэцяе месца — РЦСАН. Старшыні і прадстаўнікі пярвічных арганізацый былі ўзнагароджаны дыпломамі.

***

Агульная колькасць членаў прафсаюза раёнаскладае 6146 чалавек. Самым масавым з’яўляецца раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК — 3129 членаў. Прафсаюзны камітэт работнікаў адукацыі і навукі налічвае 958 членаў (25 пярвічак). У арганізацыях і на прадпрыемствах раёна грамадскую работу ажыццяўляюць 302 грамадскіх інспектары.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.  

Последние новости

Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024