Новыя жыхары Кіраўшчыны – знаёмцеся!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у чэрвені і ліпені бягучага года ў раёне нарадзілася 25 малышоў. Дзяўчынкі зноў у лідарах, маленькіх прыгажунь нарадзілася ажно 16, хлопчыкаў толькі 9.
Упершыню сталі матулямі Вікторыя Іваніцкая і Юлія Шамедзька з Кіраўска, у іх – сыночкі. У Наталлі Бяляўскай, Кацярыны Шамаль і Анастасіі Неруш з Кіраўска нарадзіліся дачушкі-першынцы.
Кацярына Шамедзька з Кіраўска нарадзіла дачушку, якая стала другім дзіцяці ў сям’і. Анастасія Кунгурава і Алена Рыбакова з Кіраўска сталі матулямі ў другі раз, у іх – сыночкі.
Мнагадзетнымі маці сталі Людміла Баянкова са Стаек і Марына Бяляўская з Мышкавіч, у іх нарадзіліся дачушкі.
Алена Гаўрыленка з Пацавай Слабады і Вольга Каранкевіч з Кіраўска сталі матулямі ў чацвёрты раз, у першай нарадзілася дачушка, у другой – сынок.
Пятае дзіця, сыночка, нарадзіла Аксана Костка з Лёўкавіч.
У ліпені сімвал нованароджанага дзіцяці – бусляня – завітаў у 12 сем’яў раёна.
Упершыню сталі матулямі Алена Абражэй з Добасны і Марына Комар з Кіраўска, у першай нарадзілася дачушка, у другой – сынок.
У другі раз сталі матулямі Анастасія Кулік і Марыя Залатая з Кіраўска, у іх – дачушкі. Надзея Гулько з Барсукоў і Кацярына Іванова з Хвайніцы сталі матулямі у другі раз, у іх – сыночкі.
Ураджайным стаў ліпень на мнагадзетныя сем’і. Так, у трэці раз матулямі сталі Алена Шкрадзюк, Кацярына Вярбіцкая і Яўгенія Гарэлік з Кіраўска, Марыя Варанцова са Скачка, Зоя Несцяровіч з Мышкавіч, Ірына Радаева з Паўлавіч, у іх нарадзіліся дачушкі.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!
Фота носіць ілюстрацыйны характар.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».