Увага — прафілактыцы правапарушэнняў

Увага —  прафілактыцы правапарушэнняў

На чарговым пасяджэнні грамадскага пункта аховы правапарадку Дабаснянскага сельвыканкама па прадухіленні супрацьпраўных паводзін грамадзян былі падведзены вынікі работы камісіі Савета ГПАП за 2018 год.

Як адзначыла старшыня Дабаснянскага сельвыканкама Галіна Шчур, у мінулым годзе было праведзена 12 пасяджэнняў, 2 з іх — выязныя. Асноўная ўвага надавалася пытанням прафілактыкі адміністрацыйных правапарушэнняў, захавання правілаў супрацьпажарнага стану і інш.
Летась на тэрыторыі сельсавета адбылося 18 злачынстваў, раскрывальнасць іх склала 88,9%, па лініі крымінальнага вышуку — 13. За год было ўчынена 7 крадзяжоў (у 2017 г. — 4). Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 149 чалавек. На ўлік да ўрача-нарколага было пастаўлена 7 грамадзян, 3 — накіраваны ў ЛПП. Не зарэгістравана ў мінулым годзе злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін.
Асноўная ўвага, па словах старшыні сельвыканкама, надавалася рабоце з мнага-
дзетнымі і сем’ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Усяго на тэрыторыі дадзенага сельсавета пражывае 17 мнага­дзетных сем’яў. Летась дзеці з дзвюх былі прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. За ўмовамі пражывання такіх непаўналетніх наладжаны кантроль з боку членаў сельвыканкама, работнікаў мясцовых устаноў адукацыі, медработнікаў.
Летась члены камісіі СГПАП Дабаснянскага сельвыканкама прымалі ўдзел у сходах працоўных калектываў ААТ “Дабаснянскае”, КСУП “Жылічы”, у сустрэчах з жыхарамі аг.Жылічы, Добасна, в.Дабрыца, Лёўкавічы, Асаўнік.
Затым адбыўся разгляд персанальных спраў грамадзян, учыніўшых супрацьпраўныя ўчынкі. Варта адзначыць, што прычына, па якой яны былі запрошаны на пасяджэнне савета ГПАП, практычна адзіная — злоўжыванне спіртным. Адсюль і ўзнікшыя праблемы з законам. Хтосьці ў нецвярозым стане з’явіўся на работу, іншыя ба­дзяліся па вёсцы, двое мужчын пасля прыняцця саракаградуснай учынілі скандалы са сваімі жонкамі, за што і трапілі ў поле зроку міліцыі. З кожным была праведзена індывідуальная гутарка, грамадзян папярэ­дзілі аб наступствах падобных паводзін.
Фота
Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024