Віншуем з прыбаўленнем! У кастрычніку на Кіраўшчыне нарадзілася 18 малышоў
Варта адзначыць, што ў кастрычніку ў нашым раёне назіраўся своеасаблівы “бэбі-бум”: па-першае, гэта пакуль адзіны месяц года з такой колькасцю нарадзіўшыхся дзетак, а, па-другое, – “ураджайным” ён стаў на сем’і, якія папоўніліся 3-м і 4-м дзіцяці.
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у кастрычніку бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 18 малышоў. Хлопчыкі ў гэты раз – яўныя лідары: іх нарадзілася 11, дзяўчынак – 7.
Па трэцім дзіцяці – дачушцы – нарадзілася ў Ніны Гушчынай са Скачка, Яўгеніі Тулюлюк са Стаўпішчаў. Дзякуючы сыночкам мнагадзетнымі сталі Таццяна Сямёнава з Хвайніцы, Марына Савіцкая і Ірына Рыдзеўская з Кіраўска.
Надзея Стрынадка з Чыгірынкі нарадзіла чацвёртае дзіця – дачушку.
Па чацвёртым дзіцяці – сыночку – нарадзілася ў Анастасіі Калеснікавай з Барчыц, Людмілы Сямёнавай з Добасны, Наталлі Астапенка і Марыны Ганчаровай з Кіраўска.
Дачушка Наталлі Марцючэнка з Кіраўска стала ў яе пятым дзіцяці.
Упершыню стала матуляй кіраўчанка Надзея Маслава, у яе нарадзілася дачушка. Сям’я Наталлі Русецкай з Кіраўска папоўнілася сыночкам.
У Алены Сычанавай і Кацярыны Фраловай з Кіраўска, Вольгі Фраловай з Капусціна, нарадзілася па другім дзіцяці – сыночку. У другі раз сталі матулямі кіраўчанка Марыя Леснікоўская і Наталля Нядзелька з Валосавіч, у іх з’явіліся дачушкі.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!