Вясновы рамонт дарог – неабходнасць

Вясновы рамонт дарог – неабходнасць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка не раз адзначаў, што галоўная ўмова паспяховага і эфектыўнага развіцця дзяржавы – каб кожны займаўся сваёй справай, якасна выконваў сваю працу… Сёлета кожны на сваім рабочым месцы павінен прыкласці максімум намаганняў для стварэння культуры высокай якасці ў сваёй сферы дзейнасці.

Прайшла зіма, знікла снежнае і ледзяное покрыва. На дарогах сталі не толькі прыкметнымі, але і адчувальнымі (асабліва для вадзіцеляў) ямы ды ўхабіны. З аднаго боку скаргі людзей зразумелыя, з другога – гэтая “хвароба” дарог пасля зімы актуальна не толькі ў Кіраўскім раёне.
Ямкі на дарогах пасля зімы часта ўзнікаюць па прычыне так званага працэсу “паўзучасці”. Адбываецца гэта з-за цыклічнага замарожвання і адтавання вады ў сітавінах асфальту. Калі вада пранікае ў расколіны асфальту і затым замярзае, яна пашыраецца, ствараючы дадатковы ціск усярэдзіне расколін. Гэты працэс з цягам часу прыводзіць да ўтварэння ямак і расколін на дарожным пакрыцці.

Па завяршэнні зімы дарожная інжынерная служба праводзіць агляд дарог для вызначэння шкоды, выкліканай зімовымі ўмовамі. На аснове ацэнкі складаецца план рамонту, вызначаюцца прыярытэты і размяркоўваюцца рэсурсы для таго, каб найбольш крытычныя ўчасткі дарог былі адрамантаваны ў першую чаргу.

Начальнік філіяла КУП «Магілёўаблдарбуд» ДРСУ №197 ВітальТокараў адзначыў, што дарожнікі заўсёды трымаюць руку на пульсе, а Год якасці патрабуе асабліва адказных адносін да працы. “Не паспеў сысці снег, – гаворыць Віталь Сяргеевіч, – як пачаўся рамонт дарог. Зразумела, ахапіць адразу ўсю тэрыторыю раёна немагчыма, а на нашым абслугоўванні знаходзіцца дарожная стужка ў 454,495 км, у тым ліку 7 па горадзе. Праводзім рамонтныя работы згодна плану, і пачаліся яны на тых участках дарог, на якіх былі выяўлены большыя дэфекты дарожнага пакрыцця: Шырокае – Барсукі – Лешчанка, Стаўпішчы – Кострычы – Уласавічы, Новы Гарадок – Стайкі – Чыгірынка, Кіраўск – Жылічы – мяжа Гомельскай вобласці, Курганы – Морхавічы і на іншых накірунках.

Каб прадухіліць утварэнне ямак і захаваць дарогі ў добрым стане, важна рэгулярна праводзіць абслугоўванне дарожнага пакрыцця, а пры неабходнасці – рамонтныя работы, што мы і робім. Гаворачы пра якасць і камфорт на дарогах, хацелася б разумення ад насельніцтва. Паўтаруся: ахапіць адразу ўсе праблемныя ўчасткі дарог немагчыма…
Сёлета на ўтрыманне дарог арганізацыі выдаткавана 1153,8 тыс. руб., на бягучы рамонт – 8592,2 тыс.
руб. Усе гэтыя сродкі мы, безумоўна, асвоім, бо працуем, як толькі дазваляе надвор’е. Да прыкладу, з 29 дзён у лютым 25 мы займаліся рамонтам дарожнага пакрыцця, не прыпыняліся работы і ў выхадныя дні. Наогул, падчас рамонту карыстаемся рознымі тэхналогіямі, але ў халодны час найбольш папулярнай з’яўляецца выкарыстанне складзіруемай аргана-мінеральнай сумесі, што дазваляе працаваць нават пры тэмпературы мінус 20оС. За два месяцы бягучага года мы зрасходвалі 80 тон гэтай сумесі. Так званы халодны асфальт нарыхтоўваецца загадзя, потым яго “разаграваюць” і ўкладваюць, максімальна ўшчыльняючы.

Такім чынам, мы працуем над вырашэннем задач па забеспячэнні бяспекі і камфорту руху, а таксама для захавання інфраструктуры дарог”.

Галіна РУСЕЦКАЯ

Последние новости

Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024