З упэўненасцю – у будучыню! – бліц-інтэрв’ю з жыхарамі Кіраўшчыны напярэдадні Дня Незалежнасці

З упэўненасцю – у будучыню! – бліц-інтэрв’ю з жыхарамі Кіраўшчыны напярэдадні Дня Незалежнасці

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) мы звярнуліся да жыхароў раёна з просьбай падзяліцца думкамі, што азначае для іх гэтае свята.

Уладзімір КОМАР, трактарыст-машыніст ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”:
– Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – безумоўна, галоўнае свята для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Вельмі сімвалічна, што мы адзначаем яго 3 ліпеня – у дзень, калі наша Беларусь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Непамерна вялікая цана заплочана за тое, каб быць свабоднымі – кожны трэці беларус загінуў у той страшнай вайне. Аб гэтым мы павінны памятаць заўжды і перадаваць гэтую памяць наступным пакаленням, шанаваць подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў дзеля таго, каб ніколі не паўтарыліся жахі вайны на нашай палітай крывёў зямлі.
Я шчыра ўдзячны таму, што сёння ў нас ёсць магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам, у дружалюбнай краіне. Гадаваць дзяцей, радавацца ўнукам, будаваць планы. Нам ёсць чым ганарыцца! У Беларусі шмат робіцца для таго, каб кожны жыхар адчуваў сябе абароненым дзяржавай, мог паляпшаць свой дабрабыт. І наша задача – захаваць здабыткі, прымнажаць тое лепшае, за што змагаліся і што будавалі многія пакаленні нашых землякоў.
Вельмі прыемна адчуваць гонар за свой народ, быць яго часткай і працаваць на карысць любімай краіны, уносячы ўклад у забеспячэнне яе харчовай бяспекі.

Анастасія ПАЎЛЮЦ, аператар машыннага даення кароў ААТ “Дабаснянскае”, узнагаро­джаная ордэнам Маці:
– Лічу, што Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адно з галоўнейшых святаў для ўсяго нашага народа, якое аб’ядноўвае, дае падставу для гонару за сваю краіну і супадае з днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, днём, калі наш народ вярнуў сабе магчымасць жыць пад мірным небам, развівацца і з упэўненасцю глядзець у будучыню.
3 ліпеня мы з гонарам успамінаем слаўныя подзвігі дзядоў і прадзедаў у гады вайны, плённую і самаахвярную працу пасляваеннага пакалення, адказнасць і шчырую любоў да сваёй Радзімы сучасных працаўнікоў, якія робяць усё магчымае, каб Беларусь квітнела і рухалася наперад, каб паляпшаўся дабрабыт яе жыхароў.
Прыемна, што і мы, прадстаўнікі сельскагаспадарчай галіны, уносім важкі уклад у тое, каб наша краіна з кожным днём станавілася эканамічна мацнейшай, каб прымнажаліся здабыткі ранейшых пакаленняў.
Для мяне, матулі шасцёра дзяцей, вельмі важна, каб на нашай зямлі былі мір і спакой, каб дзеці ніколі не зведалі жахаў вайны, каб мелі магчымасць жыць, вучыцца, развівацца, а ў будучым – атрымаць спецыяльнасць і пайсці працаваць, заўсёды былі вольныя ў сваім выбары.
Гэта сапраўднае шчасце, што мы і нашы малышы, не чуем разрываў бомбаў і снарадаў, не страч­ваем сваіх родных. Ганаруся, што жыву і гадую сваіх дзетак у незалежнай і спакойнай Беларусі. Імкнуся іх выхоўваць сапраўднымі патрыётамі, каб яны шанавалі ўсё тое, што ім даюць бацькі і краіна, у якой яны жывуць. Толькі так можна быць упэўненымі ў заўтрашнім дні.

Валерыя ГАРЭЛІК, выпускніца 2022 года СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, залатая медалістка:
– Дзень Незалежнасці – галоўнае свята для жыхароў нашай краіны. Менавіта яно з’яўляецца сімвалам свабоды і міру.
Я, як член маладзёжнага грамадскага аб’яднання “БРСМ”, заўсёды прымаю актыўны ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці, сёлетні год не стане выключэннем. Падчас удзелу ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да гэтай даты, усім сэрцам адчуваю любоў да роднага краю, веру ў сілу і моц суайчыннікаў, радасць ад таго, што жывеш пад мірным небам.
У гэтым годзе я развіталася з любімай школай. Ад школьных часін засталіся самыя цёплыя і чулыя ўспаміны. Аднакласнікі займаюць у маім сэрцы пэўнае месца, мы вельмі сябравалі і падтрымлівалі адзін аднаго. Нашы настаўнікі хоць і былі дастаткова строгімі падчас урокаў, аднак заўсёды стараліся дапамагчы, даць слушную параду.
Зараз я перажываю складаны перыяд у сваім жыцці – час уступных іспытаў, галоўнае – умець спраўляцца з хваляваннем і трымаць сябе ў руках. З навучальнай установай, дзе хачу вучыцца, пакуль яшчэ вызначаюся. Аднак спецыяльнасць вядомая. Для мяне прыкладам з’яўляецца мая маці, таму я вырашыла, як і яна, стаць эканамістам.
Увогуле хачу адзначыць, што ў нашай краіне для моладзі створаны ўсе ўмовы, каб рэалізаваць сябе.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь жадаю жыхарам Кіраўшчыны моцнага здароўя, дабрабыту! Няхай і далей нас аб’ядноўвае шчырая любоў да сваёй Радзімы.

Последние новости

Общество

Якасць паслуг – на першым плане

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Дарогамі памяці»

7 мая 2024
Читать новость
Общество

По итогамVII Всебелорусского народного собрания

7 мая 2024
Читать новость
Общество

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Российская делегация образовательных учреждений посетила Кировщину

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх