Каб не выбухнуў кацёл — рэкамендцыі спецыяліста жыхарам Кіраўшчыны

Каб не выбухнуў кацёл — рэкамендцыі спецыяліста жыхарам Кіраўшчыны

У зводкі па надзвычайных сітуацыях, якія паступаюць у халодны час году, рэгулярна трапляюць звесткі пра згарэлыя або разбураныя прыватныя дамы. І прычынай чаму становяцца не толькі непатушаная цыгарэта або няспраўная печ, але і звычайны ацяпляльны кацёл. На гэта скіроўвае ўвагу жыхароў Кіраўшчыны дзяржаўны інспектар Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Ірына Платоненка.

Асноўная прычына, па якой узрываюцца катлы, – гэта замярзанне сістэмы ацяплення. Вада ў трубах перастае цыркуляваць. Паліва пры гэтым працягвае гарэць. Унутры чыгунных секцый катла або труб закіпае вада.  Пры гэтым ціск пара ўнутры сістэмы пачынае вельмі хутка ўзрастаць. У нейкі момант будзе дасягнута крытычная адзнака ціску, якую метал не вытрымлівае – і якімі будуць наступствы разбурэнняў труб і секцый катла, прадугадаць ужо немагчыма. Справа ў тым, што адначасова ў замкнёную прастору выкідваецца вельмі вялікі аб’ём паравадзяной сумесі. Ціск унутры памяшкання імкліва расце, i ў лепшым выпадку ўсё скончыцца выбітымі шыбамі. Пры горшым раскладзе будуць разбураны канструкцыі памяшкання.

Слабыя месцы, дзе сістэму ацяплення можа “прыхапіць” лядком – гэта расшыральныя бакі, цыркуляцыйныя трубы і халодныя памяшканні кшталту гарышча.

У зону рызыкі ў асноўным трапляюць тыя катлы, якія працуюць не пастаянна, а эпізадычна.

Перад пускам катла домаўладальнік павінен упэўніцца ў тым, што запорныя сістэмы мусяць быць адчынены адразу на двух трубапровадах – тым, які падае, і зваротным. Адкрыць трэба і ўсе запорныя ўстройствы, устаноўленыя на сістэме ацяплення. З ніжняга аддзялення дымавой трубы выдаліце кандэнсат. Гэта дапаможа пазбегчы атручэння чадным газам. Рэгулярна правярайце агалоўкі труб і каналаў дымаходаў. Перш чым распальваць кацёл, адкрыйце лінію падсілкоўвання сістэмы і кантрольную лінію запаўнення расшыральнага бака. Тое, што сістэма не замёрзла, стане ясна, калі вада пачне сцякаць з кантрольнай лініі.

Але ўявім сабе наступную сітуацыю: з кантрольнай лініі вада не пайшла. Што ж рабіць у такім выпадку? Калі ціск у катле няспынна расце і дасягнуў паказчыку вадапроваднай сеткі, то гэта сведчыць пра тое, што сістэма ацяплення замерзла. Пры такім раскладзе распальваць кацёл катэгарычна забаронена. Спадзявацца на тое, што пара праб’е ледзяную пробку не трэба – разам з гэтым яна разнясе і трубу з катлом. Трэба вызначыць прыкладнае месца замярзання ацяпляльнай сістэмы, адагрэць яго і праверыць, ці пацякла з кантрольнай лініі пры адкрытым сілкаванні вады. І толькі калі гэта адбылося, пачынайце распальваць кацёл, кантралюючы пры гэтым паказанні манометра. Калі ціск набліжаецца да максімальна дапушчальнага, тут жа спыняйце падачу паліва і выдаліце яго з катла ў бяспечнае месца. Бо гэта сведчыць аб тым, што сістэма ацяплення не адагрэта…

Нячаста, але здараецца і так, што замярзае сам кацёл. Як і трубу, адаграваць яго адкрытым агнём катэгарычна забаронена, рабіць гэта можна з дапамогай, напрыклад, гарачай вады. Аднак калі пры разагрэве вы ўбачылі, што з паверхні нагрэва пайшла вада – гэта значыць, што кацёл разгерметызаваўся. І дарога яму толькі адна – у рамонтную майстэрню. У такім стане да далейшай эксплуатацыі ён непрыдатны. Стальны кацёл спецыялісты перавараць, ну а ў чугунным яны заменяць пашкоджаныя секцыі і перапакуюць іх нанова.

Не падпускайце “кулібіных”.

Восем катлоў, якія ўзарваліся за апошнія пяць год, былі самаробнымі. Народныя ўмельцы сяк-так скляпалі ацяпляльныя агрэгаты. Але зразумела, што пры гэтым узнікае вялікая рызыка таго, што могуць пачацца праблемы з паверхнямі нагрэву, топкі, застойнымі зонам. У рэшце рэшт гэта заканчваецца тым, што вада пераграецца і кацёл разрываецца. Да таго ж улічыце, што на “самаробках” не ўстаноўлены, як правіла, ні тэрмометры, ні манометры, ні засцерагальныя клапаны.

І таму мы папярэджваем: не карыстайцеся самаробнымі катламі і не давярайце устаноўку сертыфікаваных агрэгатаў людзям, якія не маюць спецыяльнай кваліфікацыі. Тыя грошы, якія вы ашчадзіце на гэтым, могуць пасля агукнуцца пажарам, моцным разбурэннем ці цяжкімі траўмамі. Дык ці трэба рызыкаваць дзеля эканоміі сваёй маёмасцю, жытлом, а можа, і здароўем або нават жыццём?

Мантаж і наладку сістэмы ацяплення павінны праводзіць толькі спецыялізаваныя арганізацыі. Пры гэтым іх супрацоўнікі абавязкова павінны правесці навучанне карыстальнікаў катлоў і зрабіць пазнаку аб гэтым у пашпарце на агрэгат.

ІНФАРМАЦЫЯ

аб надзвычайных здарэннях з катламі адзінкавай магутнасцю да 100 кВт, якія працуюць на цвёрдых відах паліва, у 2018 годзе.

18.01. У кацельні в.Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці адбыўся разрыў ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве без наступнага гарэння. У выніку разрыву пашкоджана шкленне 7 аконных праёмаў, атрымаў пранікальнае раненне брушной поласці асколкамі аконнага шкла грамадзянін 1968 г.н. — індывідуальны прадпрымальнік (арандатар часткі будынка), які быў шпіталізаваны. Прычына разрыву катла — адсутнасць цыркуляцыі цепланасіцеля.

28.02. У прыватным жылым доме в.Малая Ухалода Барысаўскага раёна Мінскай вобласці адбыўся выбух ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве без наступнага гарэння. У выніку разрыву шпіталізаваны з апёкамі 1-3 ступені (45% цела) пенсіянер, уладальнік домаўладання1969 г.н., пашкоджаны кацёл, дахавае перакрыцце на плошчы 1,5 кв.м, шкленне аконнага праёма. Прычына разрыву катла — адсутнасць цыркуляцыі цепланасіцеля.

22.10. У  прыватным доме па пер.Паўднёвым г.Магілёва адбыўся выбух катла. Прычына разрыву — адсутнасць цыркуляцыі цепланасіцеля.

2.11. У ТАА “Багалін” (вул.Глуская, 63 г.Бабруйска) з-за павышэння ціску звыш дапушчальнай нормы ў сістэме ацяплення адбыўся разрыў поліпрапіленавага трубаправода. Прычына — няспраўнасць засцерагальнага клапана. У выніку разрыву пацярпеў машыніст кацельні: апёкі цела — каля 15%.

2.11. У памяшканні кацельні будынку малочна-таварнай фермы ААТ “Светлы шлях Агра” ў в.Каменка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці адбыўся выбух катла на цвёрдым паліве. У выніку выбуху загінуў 57-гадовы вартаўнік-качагар. З-за выбуху пашкоджаны кацёл, 8 кв.м сцяны з сэндвіч-панэлей і аконны блок. Прычына разрыву катла — адсутнасць цыркуляцыі цепланасіцеля.

 

 

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024