Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

У комплексе мясцовыя працаўнікі вядуць веснавыя работы, імкнуцца выканаць запланаванае ў аптымальныя тэрміны, і гэта ім удаецца.

Так, за 10 дзён была праведзена сяўба ранніх яравых культур. Ячменем засеяна 200 га і зернебабовымі 168 га. Якасна выканаў гэтую работу на МТЗ-3522 з пасяўным агрэгатам “Беразіна-9600” Аляксей Масюковіч. Насенне хутка дастаўляў у поле і засыпаў яго ў сеялку Аляксандр Масюковіч.

На чарзе – сяўба цукровых буракоў, якія будуць размешчаны на 305 га. Гэты від работ даручаны Валерыю Дырыкаву (на фота). Вопытны механізатар ювелірна засявае палеткі на МТЗ-1221 – у сярэднім па 25 га ў дзень. Падчас нашага наведвання ў гаспадарку ён працаваў на адным з палёў каля Старых Дваранінавіч. Тут жа перадпасяўную апрацоўку глебы рабіў на “Беларусу” Аляксандр Макаронак. Важны ўдзел у палявых работах выконвалі і брыгадныя рабочыя. Паколькі пад сяўбу быў адведзены ўчастак, дзе раней захаваны рэшткі пустуючых збудаванняў, тут засталося даволі шмат камення, якое для тэхнікі прадстаўляе пэўную небяспеку. Яго папярэдне збіраюць у коўш пагрузчыка, прадухіляючы паломкі агрэгатаў, трактароў.

У хуткім часе прыступяць у сельгасарганізацыі да сяўбы наступнай стратэгічна важнай для жывёлагадоўлі культуры – кукурузы. Ёю плануецца заняць 600 га – у асноўным на сілас. Пакуль жа пад царыцу палёў актыўна ўносіцца арганіка, якая добра садзейнічае росту і развіццю раслін. Уносіць угнаенні Яўген Кандраценка, а раней на гэтай рабоце быў задзейнічаны Валерый Дырыкаў, які прыгадваўся вышэй. На пагрузцы арганікі заняты Сяргей Барадзін.

Тым часам у рост ідуць азімыя збожжавыя культуры, рапс. Расліны добра перазімавалі, плюс іх яшчэ і двойчы падкармілі. На ўнясенні мінеральных тукаў старанна працуюць механізатары Дзмітрый Аляксееў, Аляксандр Сіндараў, Сяргей Бяляўскі. Дапамагаюць ім загружаць угнаенні ў агрэгаты для ўнясення брыгадныя рабочыя. Сярод іх належна выконваюць абавязкі Алена Трызна, Кацярына Цяніцкая.

Як адзначыў у размове дырэктар сельгасарганізацыі Сяргей Лянкевіч, веснавая палявая кампанія праходзіць без збояў, кожны задзейнічаны на сельгасработах адказна ставіцца да сваіх абавязкаў. Тэхніка працуе без збояў, бо была своечасова і якасна падрыхтавана. Як, дарэчы, і насенне, і ўгнаенні. Няма праблем з забеспячэннем тэхнікі палівам. Адзінае, што крыху не стыкуецца з правядзеннем работ, – гэта некаторыя перавільготненыя “акенцы”. Але іх не так шмат, і ў свой час іх таксама засеюць.

Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024