Матуліна любоў над намі свеціць… У шчасці і згодзе выхоўваюць траіх сыноў кіраўчане Вольга і Максім Каранкевічы

Матуліна любоў над намі свеціць… У шчасці і згодзе выхоўваюць траіх сыноў кіраўчане Вольга і Максім Каранкевічы

Маці, мама, мамачка, матуля… Колькі любові і ласкі, дабрыні і святла ўтрымліваецца ў гэтым слове! Быць маці – найвялікшае шчасце, самае бясцэннае багацце, падараванае жанчынам, і ў той жа час сур’ёзная адказнасць: толькі сэрца маці ведае, як балюча за кожную хвілінку хваробы свайго дзіцяці, яго кожную слязінку альбо няўдачу. Менавіта так разважае наконт прызначэння быць мамай кіраўчанка Вольга Каранкевіч. Разам з мужам Максімам Сяргеевічам яны выхоўваюць траіх сыноў: 16-гадовага Канстанціна, Давіда, якому сёлета споўнілася 5 год, і немаўляці Мікітку – ён нарадзіўся ў чэрвені.
Дружая сям’я Каран­кевічаў жыве ў прасторным добраўпарадкаваным доме, дзе ўсё зроблена ўмелымі рукамі гаспадара. Тут ёсць месца і для родных, і для сяброў, якія завіт­ваюць на сямейныя святы і ўрачыстасці, і для хатняй жывёлы: коцікаў, сабачак і нават папугайчыка – усім разам жыць камфортна і весела, гэтаму спрыяе атмафсера ўтульнасці і цеплыні, падтрымкі і ўзаемаразумення, што стварае для сваёй сям’і Вольга Леанідаўна.

Галоўны прынцып, якога Каранкевічы прытрымліваюцца, – заўсёды і ўсюды быць разам. “Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго – так мы стараемся жыць і ў такім духу выхоўваем сваіх дзяцей, – падзялілася гаспадыня. – Кожны з нашых сыноў розны па характары, але, як маці, я радуюся, што яны растуць спагадлівымі і дружнымі. Косця – мой першы памочнік ва ўсіх справах, я ведаю, што на яго заўсёды можна спа­дзявацца ў любых пытаннях. Давід радуе нас сваім дзіцячым пазітывам. Маленькі Мікітка – гэта невычэрпная крыніца радасці і шчасця! Безумоўна, няпроста быць мамай траіх дзяцей – розных па ўзросце і тэмпераменце, аднак у мяне, дзякуючы мужу і родным, – моц­ная падтрымка, таму ад свайго мацярынства я атрымліваю асалоду. Мае дзеці натхняюць мяне, даюць сілы і энергію, падставы радавацца кожнаму пражытаму дню”.

…Звычайны дзень мамы Вольгі пачынаецца з таго, што кожнага з членаў сям’і яна адпраўляе па іх справах: Максім Сяргеевіч шчыруе вадзіцелем у Кіраўскай ПМК №255, Канстанцін вучыцца ў Бабруйскім механіка-тэхналагічным каледжы, Давід наведвае дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. Дома з матуляй застаецца нованароджаны Мікітка: зараз менавіта яму патрэбна максімум матулінай увагі і клопату. А ўвечары сям’я зноў збіраецца разам, усе дзеляцца адзін з адным падзеямі, якія адбыліся за дзень, уражаннямі, будуюць планы.

Самымі любімымі святамі ў сям’і Каранкевічаў з’яўлюцца дні нараджэння дзяцей. Іх абавязкова сустракаюць у коле родных і блізкіх, са шматлікімі падарункамі. Кветкі – абавязковы атрыбут усіх сямейных урачыстасцей, прысвечаных матуле: яе дня нараджэння, 8 Сакавіка і, вядома ж, Дня Маці. Аднак самы галоўны падарунак для яе – усмешкі дзяцей, іх добры настрой і моцнае здароўе.
“Кожнай жанчыне-маці, у тым ліку і маёй – Галіне Ільінічне – і маці мужа – Таццяне Ільінічне – ёсць за што сказаць “дзякуй!”, – разважае Вольга Леанідаўна. Дзякуй за жыццё, за бяссонныя ночы, напоўненыя трывогамі за лёс сына ці дачкі, за клопат, за любоў, за падтрымку – немагчыма пералічыць усіх заслуг нашых матуль. Няхай усе мамы будуць здаровымі і шчаслівымі, а святло іх шчырай і бязмежнай любові служыць арыенцірам для кожнага дзіцяці ў свеце”.
Яўгенія БЯЛЬКО. Фота – з сямейнага архіва Каранкевічаў.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024