Сакрэты сямейнага шчасця Дзмітрыя і Валянціны Царэнкаў з Паўлавіч

Сакрэты сямейнага шчасця Дзмітрыя і Валянціны Царэнкаў з Паўлавіч

Царенко семья

Даўным-даўно на Зямлі з’явілася сям’я. З’явілася, каб ніколі не знікнуць, каб даць людзям магчымасць радавацца і разумець адзін аднаго. Сям’я — гэта ўнікальны мір, які складаецца з бацькоў і дзяцей. Менавіта ў сям’і кожны чалавек адчувае сябе патрэбным, любімым, засцярожаным. Нездарма народная мудрасць вучыць: “Мая сям’я — мая крэпасць”.
Мнагадзетная сям’я… Колькі трэба вытрымкі, цярпення, самаадданасці, душэўнай цеплыні, раўнавагі, каб выгадаваць, выпеставаць, выхаваць і вывесці на шырокую жыццёвую сцежку дзяцей. У кожнай сям’і — індывідуальны сакрэт шчасця, свае ключы ад яго. Аднак немагчыма ўявіць шчаслівую, вялікую і дружную сям’ю без кахання, любові, узаемападтрымкі і ўзаемапавагі.

Для Дзмітрыя Івана­віча і Валянціны Мікалаеўны Царэнкаў, якія ў гэтым годзе адзнача­юць васямнаццацігадовы юбілей сумеснага жыцця, галоўнымі сакрэтамі сямейнага шчасця з’яўляюцца каханне і павага, уменне пачуць і зразумець
адзін аднаго і навучыць гэтаму сваіх сыноў. А іх у бацькоў трое. Старэйшы Ула­дзіслаў сёлета заканчвае 11-ы клас і марыць паступіць у Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава. Сярэдні Антон — выпускнік 9-га класа пасля школы марыць атрымаць прафесію інжынера ў БДУ. Так што, прыдзецца крыху пахвалявацца: наперадзе сям’ю чакаюць выпускныя экзамены, здача ЦТ і паступленне. Малодшы Данііл, які сёлета заканчвае 7-ы клас, цвёрда вырашыў стаць праграмістам.
У сям’і вельмі цёплыя, добразычлівыя адносіны. Мама і тата адзін да аднаго і да дзяцей становяцца з павагай і любоўю. Бацькі шмат увагі надаюць маральнаму, інтэлектуальнаму і культурнаму развіццю і выхаванню дзяцей: яны добра вучацца, заўсёды ветлівыя і акуратныя. З ранняга дзяцінства прывучаны да працы, дапамагаюць бацькам у вядзенні асабістай падсобнай гаспадаркі, бо добра разумеюць: каб мець — трэба працаваць. Гэтаму сваіх дзяцей з маленства вучаць Дзмітрый Іванавіч, які працуе вет­урачом у КСУП “Чырвоны баец” і Валянціна Мікалаеўна — прыбіральшчыца службовых памяшканняў у Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Бацькі выхоўваюць дзяцей не словам, а прыкладам. Галоўнае правіла, якім кіруюцца Дзмітрый Іванавіч і Валянціна Мікалаеўна ў выхаванні, — бачыць у кожным з дзяцей асобу, не прыніжаць крыкам і забаронамі, а паспрабаваць зразумець. Вялікае шчасце для таты і мамы — каб іх сыны любілі і паважалі бацькоў, адзін аднаго, былі дружнымі, працавітымі і сумленнымі людзьмі.
І дзеці радуюць сваімі поспехамі: вылучаюцца ўзорным стаўленнем да вучобы, шмат чытаюць. Усе трое — пастаянныя ўдзельнікі і пераможцы раённых алімпіяд па матэматыцы і фізіцы. Вельмі сціплыя і ветлівыя. Бацькі таксама прымаюць актыўны ўдзел у школьным жыцці. Разам з рабятамі ўдзельнічаюць у конкурсах, выставах, экскурсіях.
Галоўная школа выхавання ў сям’і — гэта ўзаемаадносіны бацькі і маці, а таксама бабулі Аляксандры Рыгораўны, цешчы Дзмітрыя Іванавіча, якая пражывае з імі. У сямейным жыцці Дзмітрый Іванавіч і Валянціна Мікалаеўна стараюцца лічыцца з думкамі, перакананнямі, пачуццямі адзін аднаго. Захоўваючы сваю годнасць, умеюць саступіць адзін аднаму, даючы дзецям добры прыклад.
Сям’я Царэнкаў карыстаецца аўтарытэтам і сярод аднавяскоўцаў. Вялікае шчасце для бацькоў, калі людзі лічаць іх дзяцей цудоўна выхаванымі, сумленнымі, працавітымі.
Царэнкаў па праву можна лічыць узорам сапраўднай моцнай, дружнай сям’і. Ля іх дома з ранняй вясны і да позняй восені красуюць кветкі. З боку Валянціны Мікалаеўны робіцца ўсё, каб у доме панавалі ўтульнасць, парадак. Дзеці, у сваю чаргу, імкнуцца быць добрымі людзьмі, тым самым прыносяць радасць сваім бацькам.
Ала МАКАРОНАК, кіраўнік гуртка “Спадчына” Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024