Абараняючы правы і інтарэсы дзяцей

У раёне надаецца значная ўвага рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай абароны дзяцей у сацыяльна няўдачных сем’ях”: з аднаго боку, звяртаецца ўвага на тое, каб для рабят былі створаны належныя ўмовы пражывання, з другога — на забеспячэнне выплаты кампенсацыі бацькамі, дзеці якіх знаходзяцца на дзяржаўным утрыманні.
Адбылося чарговае пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта №18 пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай. Удзел у ім прынялі першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Адамаў, пракурор раёна Вячаслаў Чучулін, старшыня суда раёна Юлія Беразюк, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый раёна, прадстаўнікі службаў, адказваючых за рэалізацыю Дэкрэта №18 у нашым раёне.
Аб выкананні заканадаўства, накіраванага на пакрыццё расходаў, затрачаных на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, паведаміла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Бяляўская (з 1 ліпеня г.г. — намеснік старшыні райвыканкама).
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на ўліку знаходзіцца 65 асоб, якія абавязаны кампенсаваць расходы дзяржаве на ўтрыманне 67 дзяцей. 36 з іх пражываюць на тэрыторыі нашага раёна, 23 — працуюць, 6 знаходзяцца ў ЛПП, 5 — у па-праўчых установах, адзін — пенсіянер, адна асоба — у вышуку. За межамі раёна пражывае 29 абавязаных асоб, з якіх працуюць 19.
Сярод арганізацый раёна, у якіх працуюць абавязаныя асобы, самы нізкі працэнт пералічэння грашовых сродкаў у СВК «Добасна-агра» і КСУП «Чырвоны баец». За межамі раёна — у Асіповіцкай ЦРБ і Асіповіцкім ДУКПП «Райсэрвіс».
З 38,3% да 57,0% павялічыўся ўзровень кампенсацыі сродкаў дзяржаве абавязанымі асобамі, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.
Пракурор раёна Вячаслаў Чучулін адзначыў, што, несумненна, складана забяспечыць спагнанне з абавязаных асоб запазычанасці дзяржаве за ўтрыманне іх дзяцей у 100-працэнтным памеры: большасць з іх не мае адукацыі, прафесіі, а іншы раз і жадання працаваць, аднак, праводзіць работу з імі трэба штодзённа, некаторыя ж наймальнікі на гэта забываюцца.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Свяцецкая агучыла пытанні забеспячэння сумесна з наймальнікамі адпрацоўкі прагулаў абавязанымі асобамі, прадастаўлення ім дадатковых аб’ёмаў работы, перапрацаўладкавання апошніх з мэтай павышэння заработнай платы і павелічэння працэнта кампенсацыі сродкаў дзяржаве.
На ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама знаходзіцца 72 абавязаныя асобы, з якіх працуюць 50.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года са 154 да 38 скарацілася колькасць учыненых імі прагулаў. Аднак, не на належным узроўні наладжана сістэма адпрацоўкі прагулаў у СВК «Калгас «Свярдлова», КСУП «Жылічы», ААТ «Кіраўскае райагра-прамтэхзабеспячэнне».
Адзначалася, што кантроль за выхадам на работу абавязаных асоб ажыццяўляецца штодзённа. Аб іх няяўцы наймальнікі інфармуюць упраўленне пра працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а яно паведамляе аб гэтым у РАУС, суд, пракуратуру, і прадпрымаюцца меры, каб забяспечыць прысутнасць прагульшчыкаў на рабочым месцы і выкананне імі працоўных абавязкаў.
Па словах Наталлі Свяцецкай, не ва ўсіх арганізацыях прадпрымаюцца меры па забеспячэнні даўжнікоў дадатковай нагрузкай: з агульнай колькасці працуючых толькі 10 чалавек выконваюць большыя аб’ёмы работ у мэтах павелічэння заробку, 1 абавязаная асоба пераведзена на больш аплачваемы ўчастак. Гэта работа павінна праводзіцца на больш высокім узроўні, бо адна з важнейшых задач — змяншэнне запазычанасці такімі грамадзянамі перад дзяржавай за ўтрыманне дзяцей.
У ходзе пасяджэння каардынацыйнага савета Галіна Слабоднікава адзначыла, што больш цесным і эфектыўным павінна быць узаемадзеянне ўсіх структур, ад якіх залежыць станоўчы вынік работы па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта №18: праваахоўчых органаў, кіраўнікоў арганізацый, сельскіх Саветаў дэпутатаў, адказных асоб, назначаных у калектывах. Неабходна больш увагі надаваць праблемным сем’ям, кантролю за паводзінамі бацькоў па месцы работы, каб папярэдзіць сітуацыю, калі наспявае патрэба пазбаўляць іх бацькоўскіх правоў.
Было таксама разгледжана пытанне эфектыўнасці міжведамаснай работы па суправаджэнні асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі. На ўліку ў РЦСАН знаходзіцца 21 такі непаўналетні.
У базе дадзеных дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, знаходзіцца 108 дзяцей, у тым ліку: на дзяржаўнай апецы — 47 непаўналетніх; на прыватнай — 61. У 14 апякунскіх сем’ях выхоўваецца 17 дзяцей, у 16-ці прыёмных — 25 дзяцей, у трох дзіцячых дамах сямейнага тыпу — 19 дзяцей. Сёлета на ўлік пастаўлена адно дзіця, якое засталося без бацькоўскай апекі.
Галінай Слабоднікавай было дадзена даручэнне адказным службам звярнуць пільную ўвагу на жыццеўладкаванне выпускнікоў з ліку дзяцей-сірот, і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, забяспечыць ахову іх маёмасных і жыллёвых правоў, ажыццявіць працаўладкаванне дзяцей-сірот, якія прыбываюць у наш раён.
Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вераніка Касьміна праінфармавала прысутных, што згодна рашэння камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама ў раёне створана група экстраннага рэагавання з ліку прадстаўнікоў сацыяльна-педагагічнага цэнтра, райбальніцы, РАУС, РЦСАН і Жыліцкага сельгаскаледжа. У яе абавязкі будзе ўваходзіць неадкладнае (на працягу гадзіны) прыбыцце па месцы знаходжання непаўналетняга ў выпадку паступлення інфармацыі аб жорсткім абыходжанні альбо гвалту ў дачыненні да дзіцяці.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024