Сацыяльнае забеспячэнне на Кіраўшчыне — на належным узроўні

Сацыяльнае забеспячэнне на Кіраўшчыне — на належным узроўні

_mg_61292

_mg_6287_cr


_mg_6361_cr

_mg_6271_cr


На мінулым тыдні наш раён наведала міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна. У гэты дзень у райвыканкаме яна правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

На прыём да Марыяны Шчоткінай прыйшла кіраўчанка Т.Л.Петухова з мужам: іх хвалявала пытанне, якое тычылася пенсіённага забеспячэння, а, дакладней, магчымасці датэрміновага выхаду на пенсію мужа заяўніцы. Ім былі да-дзены тлумачэнні па ўзнятым пытанні. Для больш дэталёвага яго разгляду і атрымання кансультацыі было прапанавана звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Аб выніках разгляду звароту заяўніца будзе праінфармавана пісьмова.

Пасля праведзенага прыёму грамадзян была наладжана экскурсія, падчас якой Марыяна Шчоткіна разам са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бутаравым, старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святланай Тарасенка, намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Бяляўскай наведалі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Сустракалі ганаровых гасцей работнікі РЦСАН і наведвальнікі яго дзённых аддзяленняў для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў песнямі і танцамі, а таксама караваем, як гасцінныя гаспадары. Трэба адзначыць, што канцэртная праграма, якая праходзіла на імправізаванай пляцоўцы перад будынкам Цэнтра, сабрала і значную колькасць гледачоў-кіраўчан. Гучнымі апладысментамі сустракаўся кожны музычны і танцавальны нумар самадзейных артыстаў.
Сваё музычнае прывітанне адрасавала гасцям і наведвальніца аднаго з аддзяленняў РЦСАН Ганна Салановіч, якая, дарэчы, на працягу 4 гадоў з’яўляецца дыпламантам Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Спецыялісты і работнікі РЦСАН у прыгожым адзенні, дарэчы, у адпаведнасці са спецыфікай занятасці, аб якой расказвала вядучая, прайшлі перад гледачамі, дэманструючы і забяспечанасць сацыяльных работнікаў неабходнымі для работы сродкамі перамяшчэння і механізацыі. Было адзначана, што лепшыя сацыяльныя работнікі раёна за добрасумленную работу атрымалі ад губернатара вобласці Уладзіміра Даманеўскага два веласіпеды з электра-прывадам для больш зручнага абслугоўвання пажылых і маючых патрэбу ў дапамозе грамадзян.
Вядучыя агучылі дасягненні РЦСАН: так, на працягу некалькіх гадоў калектыў атрымлівае дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеняў па выніках абласнога агляду якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Акрамя таго, кіраўскія сацыяльнікі неаднаразова адзначаліся дыпломамі за лепшы калектыўны дагавор сярод арганізацый, уваходзячых у сістэму камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Са станоўчага боку Марыяна Шчоткіна адзначыла работу спецыялістаў РЦСАН па стварэнні адзінай формы адзення для ўсіх. Дарэчы, сярод адпаведных Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання вобласці, толькі кіраўчане прытрымліваюцца дрэс-кода ў адзенні.
Падчас экскурсіі па памяшканнях РЦСАН, Марыяна Акіндзінаўна пазнаёмілася з умовамі, створанымі тут для наведвальнікаў дзённых аддзяленняў. Кіраўчане расказалі міністру аб дзейнасці гурткоў і майстэрняў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых грамадзян, а таксама паказалі вырабы, зробленыя наведвальнікамі Цэнтра. У сваю чаргу, рабяты, якія наведваюць дзённае аддзяленне для інвалідаў, прыпаднеслі паважанай госці на памяць сувеніры.
Карэспандэнты “раёнкі” папрасілі міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марыяну Шчоткіну падзяліцца сваімі ўражаннямі ад наведвання нашага раёна:
— Хацелася б адзначыць, што на Кіраўшчыне створаны выдатныя ўмовы для жыцця, работы і адпачынку грамадзян, у тым ліку і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама маючымі патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Увогуле, ваш раён заслугоўвае высокай ацэнкі па арганізацыі работы па сацыяльнай абароне насельніцтва. Упэўнена, што ў такіх рэзультатах, якія дасягнуты ў Кіраўскім раёне, вялікая заслуга і старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава. Зразумела, што без падтрымкі раённай улады немагчыма ажыццяўляць тую вялікую колькасць праектаў і мерапрыемстваў, якую праводзіць РЦСАН па сацыяльнай абароне грамадзян. Калі ёсць узаемаразуменне — ёсць і станоўчы вынік.
Наведваючы раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прыемна было назіраць за прымяняемымі тут нестандартнымі формамі работы з рознымі катэгорыямі грамадзян. Добра, што тут маецца сучасная і трывалая матэрыяльна-тэхнічная база. Прыемна ўразіў творчы і таленавіты калектыў спецыялістаў-аднадумцаў.
Выдатна, што ў сваёй рабоце з рознымі катэгорыямі грамадзян сацыяльныя работнікі выкарыстоўваюць сумесную дзейнасць і маладых, і пажылых наведвальнікаў аддзяленняў. Гэты тандэм вопыту і мудрасці, з аднаго боку, і маладосці і энергіі — з другога, дае плённыя вынікі ад работы і ўзаемаўзбагачае людзей розных пакаленняў.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024