З разуменнем і падтрымкай
У мінулы панядзелак член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько і в.а. дырэктара раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Дашкевіч наведаліся да інвалідаў 1-й групы М.Ф.Печаня з г.Кіраўска і А.М.Шашанкі з в.Капусціна і прывезлі для іх крэслы-каталкі. Іх па хадайніцтве Алены Аляксееўны прадставіла Магілёўскае гарадское дабрачыннае ГА “Благо”.
Для састарэлых грамадзян, якіх хвароба прыкавала да ложкаў, гэтыя падарункі прыйшліся дарэчы. З дапамогай крэслаў-каталак яны змогуць самастойна перасоўвацца па пакоях, выконваць спадручныя справы, а таксама проста пасядзець.
Людзі з абмежаванымі магчымасцямі і іх родныя вельмі ўдзячныя А.А.Круцько за яе падтрымку, разуменне і суперажыванне.