Будуем — значыць думаем пра будучыню

Будуем — значыць думаем пра будучыню

Будаўнічая галіна займае асаблівае месца ў сістэме нацыянальнай эканомікі, забяспечваючы яе ўстойлівасць і сацыяльную накіраванасць, садзейнічаючы развіццю вытворчага патэнцыялу краіны і рэалізацыі важнейшых праектаў.

Нагадаем асноўныя аб’екты, уведзеныя ў строй і рэканструяваныя за чатыры гады пяцігодкі і прайшоўшы перыяд бягучага года.

2011 год
На тэрыторыі аграгарадка Жылічы УКП “Жылкамгас” была ўведзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезьвання сеткі і збудаванні гаспадарча-пітнога водазабеспячэння магутнасцю 600 м3 у суткі.
Таварыствам уласнікаў “Саўлад плюс” на плошчах, раней адведзеных пад гарадскі рынак, уведзены ў эксплуатацыю 48 гандлёвых павільёнаў агульнай плошчай 745 м2.

2012 год
У снежні ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ўвайшла ў строй дзеючых біягазавая ўстаноўка. У ходзе рэалізацыі праекта створана 10 новых рабочых месц.

2012—2015 гады
Уведзены ў эксплуатацыю 4 малочна-таварныя фермы: у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, СГФ ‘Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, СВК “Чырвоны баец”, СВК “Калгас “Беларусь”.
У снежні 2014 г. закончана будаўніцтва 2-га кароўніка МТФ у РАПТЗ, у жніўні 2015 г. — у СВК “Калгас “Ніва”.
У СВК “Добасна-агра”, КСУП “Жылічы”, СВК “Ка- лгас “Свярдлова”, СВК “Бераснёўскі” рэканструкцыя МТФ працягваецца, яе плануецца завяршыць у гэтым годзе.
Пабудаваны адкормачнік на 160 галоў БРЖ у СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафта-прадукт”.
Пабудаваны зернеачышчальна-сушыльныя комплексы ў СВК “Калгас “Ніва”, “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

2013 год
У г.Кіраўску ўведзены ў эксплуатацыю сеткі і збудаванні гаспадарча-пітнога водазабеспячэння магутнасцю 2000 м3 у суткі.
У гэтым жа годзе ўступіла ў строй дзеючых гарадская лазня на 50 памывачных месц. Яна была ўзведзена на месцы старой лазні, “узрост” якой налічваў больш 70 гадоў. Гэта стала цудоўным падарункам аматарам “лёгкай пары”, якіх у горадзе нямала. У будынку лазні ёсць саўна, паслугі якой таксама карыстаюцца попытам.

2domik

2011—2013 гады
Знамянальная падзея адбылася ў культурным жыцці Кіраўшчыны ў жніўні 2011 года: пасля рэстаўрацыі была ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга Жыліцкага палаца-паркавага ансамбля, помніка архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў. У адрэстаўрыраванай частцы палаца размясцілася Жыліцкая дзіцячая школа мастацтваў, памяшканні гістарычнага будынка запоўніла музыка і дзіцячыя галасы.
У лістападзе 2013 года ўведзена другая чарга палаца-паркавага ансамбля — Паўднёвы корпус (флігель). Тут размешчаны цікавыя экспазіцыі для гасцей і турыстаў, распавядаючыя пра гісторыю і прыроду роднага краю.
Рэстаўрацыя помніка архітэктуры — жамчужыны Кіраўшчыны — працягваецца.

3domik

2014 год
Пабудавана асфальтабетонная тратуарная дарожка па вул.Валадарскага ў г.Кіраўску.
У аграгарадку Мышкавічы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага пабудаваны фантан.

Праведзена рэканструкцыя:
кацельні “Кіраўск-Лён” з устаноўкай катла на мясцовых відах паліва з механічнай падачай паліва (2012 г.); вулічнага асвятлення па вул.Кірава ў г.Кіраўску, Цэнтра вольнага часу ў г.Кіраўску; ; ачышчальных збудаванняў і каналізацыі ў п.Жылічы; гандлёвага цэнтра ў аграгарадку Мышкавічы пад аб’ект грамадскага харчавання “Піцэрыя” райспажыўтаварыства на 40 пасадачных месц (2014 г.).
У цяперашні час УКП “Жылкамгас” вядзецца рэканструкцыя кацельні “СПТВ-220” у г.Кіраўску з устаноўкай катла на мясцовых відах паліва з механічнай падачай паліва.
Філіял КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 пачаты работы па рэканструкцыі вул.Арлоўскага з устройствам новых тратуараў і новага асфальтабетоннага пакрыцця.

5domik

Жыллёвае будаўніцтва
Жыллёвае будаўніцтва з’яўляецца адным з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы. Яе кіраўніцтва пастаянна надае вялікую ўвагу будаўніцтву жылля як у горадзе, так і на сяле.
Своеасаблівы рывок у дабудове незавершаных дамоў і стварэнні новых ЖБК удалося зрабіць дзякуючы адкрыццю крэдытных ліній і арганізацыі субсідзіравання. Гэта дало магчымасць маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзянам, будуючым ці купляючым жыллё з выкарыстаннем уласных сродкаў, атрымаць важкую дзяржаўную падтрымку.
За 2011-2015 гады ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю за кошт усіх крыніц фінансавання 31,67 тыс.м2 жылля, у тым ліку:
у сельгасарганізацыях — 13 дамоў агульнай плошчай 1,098 тыс.м2;
шматкватэрныя жылыя дамы — 5 (3 — спажывецкія жыллёва-будаўнічыя кааператывы, 1 — па дзяржзаказу, 1 — сацыяльны): 256 кватэр агульнай плошчай 15,493 тыс.м2;
індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва — 133 дамы агульнай плошчай 15,079 тыс.м2 (горад — 10,631 тыс.м2, сяло — 4,448 тыс.м2).
Удзельная вага жылля, уведзенага ў сельскай мясцовасці, склала 19% у агульным аб’ёме ўводу жылля па раёне.
Забяспечанасць жыллём у сярэднім на аднаго жыхара раёна па стане на 1 студзеня 2015 года склала 40,9 м2, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 46,3 м2.

domik1
За 8 месяцаў бягучага года у раёне за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 4694 м2 агульнай плошчы жылых дамоў. У г.Кіраўску пабудаваны 60-кватэрны жылы дом агульнай плошчай 3752 м2 і 5 індывідуальных жылых дамоў агульнай плошчай 513 м2.
У сельскай мясцовасці ўведзены ў эксплуатацыю 5 жылых дамоў агульнай плошчай 429 м2, у тым ліку 2 — у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага (164 м2).

4domik
У горадзе і на сяле праводзіцца значная работа па добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі, дзякуючы чаму становяцца больш прыгожымі, утульнымі, камфортнымі для пражывання наш райцэнтр, сельскія населеныя пункты.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024