Аляксандр Бутараў: “Выбарчая кампанія ў Кіраўскім раёне праходзіць на належным арганізацыйным узроўні”

Аляксандр Бутараў: “Выбарчая кампанія ў Кіраўскім раёне праходзіць на належным арганізацыйным узроўні”

_mg_5694222

_mg_5687
_mg_56722

_mg_566522

На Кіраўскім участку для галасавання №23 Бабруйскай сельскай выбарчай акругі №80 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, размешчаным у гімназіі горада, датэрмінова прагаласаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён прыйшоў сюды пасля рабочага дня разам з жонкай Вольгай Міхайлаўнай, каб выказаць сваё волевыяўленне.

Пасля галасавання кіраўнік раёна па просьбе журналістаў “Кіраўца” даў ацэнку ходу выбарчай кампаніі ў нашым рэгіёне.

Як адзначыў Аляксандр Бутараў, парламенцкая выбарчая кампанія ў раёне праходзіць на належным арганізацыйным узроўні, у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Па яго словах, на ўсіх 29 участках для галасавання створаны неабходныя ўмовы, участковыя камісіі працуюць якасна, датэрміновае галасаванне праходзіць празрыста і адкрыта.

Увогуле, як падкрэсліў старшыня райвыканкама, практыка датэрміновага галасавання вельмі зручная для выбаршчыкаў: грамадзяне, не маючыя магчымасці па аб’ектыўных прычынах прагаласаваць у нядзелю, робяць гэта загадзя.

Кіраўнік раёна выказаў свае меркаванні аб тым, якім бы ён жадаў бачыць дэпутата парламента: “У парламент павінны прыйсці людзі, усебакова падрыхтаваныя, з прафесійным і жыццёвым вопытам, якія на справе даказалі, што здольныя вырашаць важныя пытанні, дабівацца важкіх рэзультатаў.

Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прадстаіць займацца законатворчай дзейнасцю, распрацоўваць і прымаць законы, якія б садзейнічалі больш інтэнсіўнаму і эфектыўнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашай краіны ў цэлым і яе рэгіёнаў, спрашчэнню пэўных адміністрацыйных працэдур,  павышэнню ўзроўню жыцця і дабрабыту людзей і па іншых напрамках. Па сутнасці народным выбраннікам належыць вызначаць далейшы лёс нашай рэспублікі, а гэтая місія вельмі важная і адказная. Таму такі ж важны і адказны наш выбар”.

Аляксандр Бутараў выказаў упэўненасць у тым, што выбаршчыкі Кіраўскага раёна арганізавана і дружна прыдуць на ўчасткі для галасавання, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю,  прымуць актыўны ўдзел у галасаванні па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. “Нашы людзі неабыякавыя да будучыні краіны, свайго рэгіёна, усім сэрцам жадаюць  дынамічнага развіцця і працвітання”, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.

На ўчастку для галасавання ён цікавіўся ў старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Юрыя Мацюшонка ходам датэрміновага галасавання, іншымі пытаннямі арганізацыі выбараў.

Падчас знаходжання журналістаў “Кіраўца” на гэтым участку для галасавання сюды разам з настаўніцай прыйшлі вучні пачатковых класаў гімназіі: члены ўчастковай выбарчай камісіі расказалі рабятам пра арганізацыю выбараў, функцыі парламента, паказалі наглядную агітацыю, Вучні з цікавасцю назіралі за ходам датэрміновага галасавання.

Наталля ХАДАКОВА.

 

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024