Па пытаннях арганізацыі і правядзення парламенцкіх выбараў

Па пытаннях арганізацыі  і правядзення  парламенцкіх выбараў

business176913 ліпеня ў зале пасяджэнняў Магілёўскага аблвыканкама адбыўся семінар-нарада па пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, які правяла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына з кіраўнікамі і сакратарамі акруговых выбарчых камісій, намеснікамі старшынь гаррайвыканкамаў, а таксама адказнымі работнікамі аблвыканкама і гаррайвыканкамаў, якія курыруюць пытанні выбарчай кампаніі, кіраўнікамі рэгіянальных друкаваных выданняў.
У семінары-нарадзе прымалі ўдзел старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Валерый Берастаў.

Уладзімір Даманеўскі, распачынаючы сустрэчу, адзначыў, што ўсе мерапрыемствы цяперашняй выбарчай кампаніі ў вобласці няўхільна выконваюцца. У прыватнасці, на яе тэрыторыі ўжо сфарміраваны 767 участкаў для галасавання.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падрабязна спынілася на асаблівасцях парламенцкай выбарчай кампаніі. Яна адзначыла, што яе старт праходзіць вельмі актыўна і паведаміла, што ўжо 4,5 чалавекі прэтэндуюць на месца ў парламенце ў гэтым папярэднім перыядзе вылучэння кандыдатаў. “Аднак, думаю, колькасць ініцыятыўных груп зменшыцца, але пры гэтым павялічыцца колькасць тых, хто прыдзе ад палітычных партый.
Вылучэнне праз працоўныя калектывы — больш складаная форма вылучэння, а найбольш просты, выгадны і, у добрым сэнсе, рэкламны спосаб вылучэння — гэта, безумоўна, збор подпісаў”, — падкрэсліла Лідзія Ярмошына.
Сярод адметных асаблівасцей гэтай выбарчай кампаніі — увядзенне прамежкавага звяна — абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва і каардынацыю работы акруговых выбарчых камісій.
Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што наперадзе ў іх шмат работы. Першы і самы адказны этап — разгляд скаргаў, якія абавязкова паступяць пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Затым будуць курыраваць усю работу выбарчых камісій, ажыццяўляючы функцыі такога гарманічнага звязвання работы выбаркамаў і ЦВК. Яго кіраўнік выказала ўпэўненасць, што гэты вопыт работы будзе паспяховым, і тое, што зараз адбываецца, гэта пацвярджае.
Старшыня Цэнтрвыбаркама паведаміла, што ўжо падчас гэтай выбарчай кампаніі ў суды было пададзена 9 скаргаў, якія датычыліся фарміравання акруговых выбарчых камісій. Па ўсіх скаргах вынесены адмоўныя рашэнні: суды прызналі, што ўтварэнне выбарчых камісій праведзена з захаваннем патрабаванняў выбарчага заканадаўства.
У ходзе семінара-нарады Лідзія Ярмошына таксама падкрэсліла, што недапушчальны фармальны падыход пры фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій. Яна адзначыла, што максімальны састаў участковай выбарчай камісіі можа ўключаць 19 членаў, мінімальны — 5. На месцах павінны вызначыць, якую камісію ствараць, але ў абавязковым парадку павінна хапіць выдзеленых на яе сродкаў. Сярэдняя колькасць участковых выбарчых камісій — 15 чалавек.
У адпаведнасці з заканадаўствам участковыя выбарчыя камісіі павінны быць утвораны не пазней 27 ліпеня.
Лідзія Ярмошына завастрыла ўвагу прысутных на пытаннях, якія датычацца назірання за выбарамі, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, работы сродкаў масавай інфармацыі падчас выбарчай кампаніі і іншых.
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024