Прынялі ўдзел у галасаванні на закрытым участку
На Кіраўскім участку для галасавання №25, размешчаным у структурным падраздзяленні “Санаторый імя К.П.Арлоўскага” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, прынялі ўдзел у галасаванні 9 адпачываючых, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Як паведаміла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Вольга Гаршкова, сваё волевыяўленне выказалі жыхары Мінска, Магілёва, Крычава і Кіраўска, якія падчас правядзення выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання адпачываюць у санаторыі.