Разам — у працы і на ўчастку для галасавання
З 1240 выбаршчыкаў, унесеных у спісы на Мышкавіцкім участку для галасавання №27, датэрмінова прагаласавалі 464. Жыхары аг.Мышкавічы Аляксандр і Людміла Бяляўскія ў ліку першых сёння прышлі ў мясцовы СДК, дзе размяшчаецца ўчастковая выбарчая камісія, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Звыш 30 гадоў яны ідуць поруч па жыцці, іх дружную сям’ю паважаюць за дабрыню, ветлівасць, шчырасць і працавітасць: сямейны экіпаж з году ў год выходзіць у лік лідараў на ўборцы збожжавых культур не толькі ў раёне, але і вобласці.
— Мы аднагалосна зрабілі выбар за далейшае дынамічнае развіццё нашай Беларусі і аддалі галасы за кандыдата ў дэпутаты, якому давяраем сваю будучыню, далейшы лёс краіны і сваіх дзяцей,— адзначыў галава сям’і. — Спадзяемся, што і ўсе жыхары аграгарадка актыўна прагаласуюць.